Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 18 Февраль 2016 16:07

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаць 21 лютага у Магілёўскай вобласці

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаць у Магілёўскай вобласці. Тэматычныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах рэгіёну.

Так, ў бібліятэках абласнога цэнтра запланаваны разнастайныя мерапрыемствы, у ліку якіх пазнавальныя гадзіны, турніры знаўцаў беларускай мовы, акцыі, літаратурныя вечарыны і гульні. Увазе магіляўчан будуць прадстаўлены кніжныя выставы па творчасці беларускіх пісьменнікаў, навінкі беларускай літаратуры і шмат іншага.

У Палацы культуры вобласці 21 лютага адбудзецца традыцыйнае напісанне дыктоўкі на роднай мове. Акрамя таго, тут адбудзецца канцэрт «Голас душы», прысвечаны 75-годдзю са дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да міжнароднага дня роднай мовы, будуць праведзены таксама клубнымі ўстановамі Магілёўскай вобласці. Напрыклад, у Глускім раёне запланаваны канцэрт «Табе, Радзіма, я пяю», пазнавальная праграма «Мова родная мая», літаратурна-музычная кампазіцыя «Ад прадзедаў спакон вякоў». У Дрыбінскім раёне адбудзецца паседжанне клуба вясёлых знатакоў «Якая цудоўная мова». У Крычаўскім раёне пройдуць літаратурна-музычны вечар «Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!» і музычны вечар «Родная мова».

mogilev-region.gov.by

Прочитано 717 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.