Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама, сёлета за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання плануецца аздаравіць 20 тыс. дзяцей у стацыянарных лагерах з кругласутачным знаходжаннем і 26 тыс. — у прышкольных лагерах з дзённым знаходжаннем. Пры гэтым не будуць забытыя і тыя дзеці, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, дзеці-сіроты і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, адзначылі спецыялісты.
Усяго ў Магілёўскай вобласці расчыняць свае дзверы для школьнікаў больш за 500 аздараўленчых лагераў рознага профілю. Па традыцыі, лагеры дзённага знаходжання будуць працаваць у 2-3 змены, лагеры кругласутачнага знаходжання — 3-4.
Прыблізны кошт пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем складзе каля Br2 млн.