Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 30 Март 2015 16:03

Самы доўгі ў Беларусі пояс пачалі ткаць майстрыцы Магілёўшчыны да свята «Александрыя збірае сяброў»

Майстрыцы па ткацтве з розных куткоў Магілёўшчыны распачалі работу над «Купальскім поясам». Iдэя рэалізуецца ў рамках падрыхтоўкі да свята «Александрыя збірае сяброў», паведаміла карэспандэнту сайта вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алёна Беланожка.

«Па задуме ён будзе ўключаць у сябе традыцыйныя матывы арнаментаў паясоў усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, — падкрэсліла суразмоўца. — Пояс абяцае стаць самым доўгім не толькі на Магілёўшчыне, але і на ўсёй Беларусі».

Да праекта вялася руплівая падрыхтоўка, расказала спецыяліст. Так, у мінулым годзе Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам былі арганізаваны семінары па ткацтве паясоў, каб майстрыцы з усіх раёнаў вобласці авалодалі гэтым рамяством, паглыбілі свае ўменні і навыкі. Семінары далі свой вынік: сёння ткацтва паясоў на Магілёўшчыне зноў адроджана і набывае былую папулярнасць, адзначыла Алёна Беланожка.

Першы вынік праекта «Купальскі пояс» будзе прадстаўлены на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое штогод праходзіць у вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна.

«Кожны госць свята атрымае магчымасць сам паўдзельнічаць у ткацтве „Купальскага пояса“ і з дапамогай майстрыц авалодаць сакрэтамі гэтага старадаўняга рамяства, — сказала Алёна Беланожка. — Плануецца, што ткацтва пояса не будзе спынена, і з кожным годам пад час Купалля ў Александрыі ён будзе рабіцца яшчэ даўжэй».

mogilev-region.gov.by

Прочитано 864 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.