Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 09 Декабрь 2014 09:07

Больш за Br36 млн.са­бра­лі ў Ма­гі­лё­ве на пад­трым­ку бе­жан­цаў з Укра­і­ны пад­час даб­ра­чын­най ак­цыі

Больш за Br36 млн. са­бра­лі ў Ма­гі­лё­ве на пад­трым­ку бе­жан­цаў з паўд­нё­ва-ўсход­ніх ра­ё­наў Укра­і­ны пад­час даб­ра­чын­най ак­цыі. Яна прай­шла па іні­цы­я­ты­ве ка­ар­ды­на­цый­най ра­ды гра­мад­скіх і на­цы­я­наль­ных аб’­яд­нан­няў, па­лі­тыч­ных пар­тый і праф­са­юз­ных ар­га­ні­за­цый Ма­гі­лё­ва пры пад­трым­цы аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі Бе­ла­рус­ка­га та­ва­рыст­ва Чыр­во­на­га Кры­жа.

"Мы доб­ра ве­да­ем, як гэ­тым лю­дзям па­трэб­на на­ша да­па­мо­га, — ад­зна­чы­ла стар­шы­ня ка­ар­ды­на­цый­най ра­ды Зі­на­і­да Пянь­ко­ва. — Па звест­ках аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі Чыр­во­на­га Кры­жа, да іх звяр­ну­лі­ся больш за ты­ся­чу ўкра­ін­цаў. Ні­ко­му не ад­моў­ле­на ў пад­трым­цы, але срод­каў не ха­пае. На наш зва­рот да­па­маг­чы брац­ка­му на­ро­ду ад­гук­ну­лі­ся прад­стаў­ні­кі ўсіх на­цы­я­наль­ных ды­яс­пар, гра­мад­скіх аб’­яд­нан­няў, прад­пры­ем­стваў го­ра­да. Кож­ны з дэ­пу­та­таў гар­са­ве­та пе­ра­даў на доб­рую спра­ву не менш за Br100 ты­с.".

Шмат срод­каў бы­ло са­бра­на пад­час даб­ра­чын­на­га кан­цэр­та, што ад­быў­ся ў Ма­гі­лё­ве па іні­цы­я­ты­ве арт-гру­пы «На­сталь­жы», у скла­дзе якой пра­цу­юць 2 укра­ін­кі. Іні­цы­я­ты­ву пад­тры­ма­лі ва­каль­ная сту­дыя «Фольк-ма­дэрн», ан­самбль «Хвы­ля» куль­тур­на-асвет­на­га аб’­яд­нан­ня ўкра­ін­цаў «Дніп­ро», на­род­ны ан­самбль «Су­стрэ­ча», са­ліс­ты сту­дыі кла­січ­на­га ва­ка­лу цэнт­ра твор­час­ці «На­тхнен­не». Па па­пя­рэд­ніх звест­ках са­бра­на больш за 36 міль­ё­наў руб­лёў. Але гэ­та без улі­ку тых срод­каў, якія па­поў­ні­лі агуль­ную скар­бон­ку пад­час кан­цэр­та. Усе срод­кі бу­дуць на­кі­ра­ва­ны на раз­лі­ко­вы ра­ху­нак аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі Чыр­во­на­га Кры­жа.

"Та­кія ме­ра­пры­ем­ствы не толь­кі да­па­ма­га­юць аказ­ваць па­сіль­ную да­па­мо­гу тым, хто жы­ве ў ня­ста­чы, але і свед­чаць аб ду­хоў­най сі­ле і хрыс­ці­ян­скай асно­ве ма­ра­лі бе­ла­рус­ка­га на­ро­да", — ад­зна­чы­ла Зінаі­да Пянь­ко­ва.

Сайт Могилевского облисполкома

Прочитано 712 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.