Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 08 Декабрь 2014 15:00

Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі. У спісу — некалькі прадстаўнікоў Магілеўскай вобласці.

Адпаведна дакументу трэнер-выкладчык аддзялення цяжкай атлетыкі ўстановы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву» Анатоль Лабачоў узнагароджанны ордэнам Пашаны. Медаль «За працоўныя заслугі» атрымалі адразу некалькі жыхароў Магілеўшчыны: мантажнік сувязі — спайшчык філіяла № 4 ААТ «Белсувязьбуд» г.Магілёва Васіль Бацанкоў, загадчык отарыналарынгалагічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Магілёўская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» Петр Гутараў, загадчык 1-га анкалагічнага хірургічнага таракальнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер» Вадзім Марчанка, электразваршчык ручной зваркі філіяла ААТ"Магілёўтэхмантаж" Бабруйскага мантажнага ўпраўлення Уладзімір Назараў, дырэктар дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Магілёўская гарадская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 4» Валянціна Рогаўцэва.

Акрамя таго, дырэктар Магілёўскага філіяла ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» Мікалай Алданаў атрымаў званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь», а дырэктар дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага даччынага будаўнічага прадпрыемства «Бялыніцкая перасоўная механізаваная калона № 241» Уладзімір Раманенка — «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь».

Дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь прысуджаюцца за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, значны асабісты ўклад у развіццё навуковай дзейнасці, грамадзянскай авіяцыі, сродкаў сувязі, сферы аховы здароўя, адукацыі, мастацтва, культуры і спорту.

mogilev-region.gov.by

Прочитано 921 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.