Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 02 Август 2013 14:05

У лабараторыях Магілёўшчыны праверыць грыбы і ягады на радыяцыю можна бясплатна

Пасля шчодрых дажджоў і пацяплення ў Магілёўскай вобласці добры ўраджай грыбоў. Асабліва шмат падасінавікаў. Іх збіраюць да стала, а яшчэ для прызапашвання, продажу. Спецыялісты раяць адпраўляць на лабараторны кантроль усе без выключэння лясныя грыбы. Нават тыя, што выраслі ў быццам бы «чыстай» зоне.

У спецыяльных лабараторыях, якія ёсць у Магілёўскай вобласці, грыбы і ягады правяраюць бясплатна. Спецыялісты кажуць: абы людзі не ленаваліся і даносілі дары леса на кантроль. Для даследвання патрэбны ўсяго адзін літр грыбоў (і той вяртаюць уладальніку). Спажываць правераны прадукт можна будзе з утаймаваным сумленнем. Прычым самая разумная тактыка — не спадзявацца на «авось», а прынесці ў лабараторыю грыбы з усялякіх лясоў, нават з адносна «чыстых», распавёў намеснік начальніка па Магілёўскай вобласці Адміністрацыі зон адчуджэння і адсялення Алег Цімашкоў. Бо ў Беларусі значная частка тэрыторыі забруджана радыёнуклідамі цэзію.

Збор грыбоў — нацыянальная традыцыя. Беларусы не адмовіліся ад яе і пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У нашым рэгіёне ў Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Слаўгарадскім і Чэрыкаўскім раёнах ёсць зоны першачарговага і наступнага адсялення. Тут дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым. І хто будзе мець спакусу абыйсці яго бокам, нажыве ўрон і здароў’ю, і бюджэту, распавёў Алег Цімашкоў.

Праўда, сёлета пакуль такіх парушэнняў не зарэгістравана. Затое беларусы «паспяхова» парушаюць правілы нарыхтоўкі лясных дароў. Па інфармацыі прэс-службы Мінлясгаса, з пачатку сезона збору лясных ягад і грыбоў лясная ахова правяла па ўсёй рэспубліцы каля 700 рэйдавых мерапрыемстваў. Адабраны дзясяткі прылад незаконнай нарыхтоўкі. На парушальнікаў пасыпаліся пратаколы, пастановы і штрафы.

region.mogilev.by

Прочитано 1244 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.