Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 01 Июнь 2017 15:24

Корму трэба ўдосталь і якаснага

Раён на парозе корманарыхтоўкі — кампаніі, ад вынікаў якой напрамую залежыць эканамічная стабільнасць сельгаспрадпрыемстваў і кожнага работніка ў тым ліку. У памяці занадта свежыя «галодныя» для жывёлагадоўлі 2015 і 2016 гады, калі сена, салому, сілас, далёка не першакласныя, сельгасарганізацыям даводзілася вазіць з многіх куткоў Беларусі, трацячы на гэта неапраўдана вялікія грошы. Таму зараз пытанням корманарыхтоўкі ў раёне надаецца вялікая ўвага. Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны і выязны раённы семінар з удзелам старшыні Бабруйскага райвыканкама Паўла Найдзёна, першага намесніка старшыні, начальніка райсельгасхарча Дзмітрыя Харчанкі, дырэктара Магілёўскага цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Якава Яроцкага.

Першая частка нарады прайшла на эксперыментальным полі Бабруйскага ААТ «Аграмашсервіс», дзе ўжо колькі дзён вялося заварочванне кармавой сумясі з азімых сурэпіцы і жыта ў поліэтыленавую плёнку. Завастрыўшы ўвагу на каштоўных якасцях прыгатаванага такім чынам корму, на яго таннасці ў параўнанні з іншым, Павел Найдзён паставіў перад удзельнікамі нарады: кіраўнікамі, галоўнымі спецыялістамі гаспадарак і спецыялістамі райсельгасхарчу, задачу — абавязкова ўключыць «плёначны» спосаб нарыхтоўкі травы ў свае вытворчыя планы. Лічбы, на якія варта кіравацца гаспадаркам, агучыла першы намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве Жана Жукоўская. Яна ж зрабіла поўную раскладку таго, колькі сена, сенажу і сіласу патрабуецца раёну ў цэлым на зімне-стойлавы перыяд 2017-2018 гадоў і колькі з гэтага неабходна занатаваць з траў першага ўкосу.

Зыходзячы з патрабаванняў кіраўніка раёна — нарыхтаваць корму не толькі ў дастатку, але першакласнага, улічваючы, што апошняе залежыць у першую чаргу ад выканання тэхналагічных патрабаванняў на ўсіх этапах корманарыхтоўкі, Якаў Яроцкі нагадаў спецыялістам правілы настройкі сельгастэхнікі, падказаў і паказаў магчымыя рашэнні на выпадак непаладак. Асобна навуковец заакцэнтаваў увагу на сакрэтах нарыхтоўкі травы ў поліэтылен.

Вядома ж, не абыйшлі ўвагай пытанні аховы працы. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў заклікаў кіруючы склад арганізацый не забывацца, што галоўная каштоўнасць чалавека — ягоныя здароўе і жыццё. Трэба своечасова праводзіць з занятымі на корманарыхтоўцы інструктажы, забяспечыць іх спецадзеннем, медыцынскім кантролем, сур’ёзным чынам падыйсці да харчавання людзей у палявых умовах. Нагадаў аб удзеле механізаваных атрадаў і гаспадарак у раённым спаборніцтве, парэкамендаваў выкарыстоўваць нагляднасць, якая б дала магчымасць кожнаму механізатару самастойна падлічыць заробак, што ў выніку стымулявала б яго да павелічэння вытворчасці працы.

Плянарнае пасяджэнне прайшло ў СДК аг. Хімы. Падчас яго былі падведзены вынікі работы жывёлагадоўлі за май і тыдзень, які папярэднічаў семінару, абмеркаваны прычыны, якія не дазволілі калектывам выйсці на запланаваныя рубяжы. Жорсткая крытыка з боку Паўла Найдзёна прагучала ў адрас прадстаўнікоў тых гаспадарак, якія не змаглі грунтоўна патлумачыць, якім чынам збіраюцца забяспечыць пагалоўе на зімоўку дастатковай колькасцю корму. Свае планы гэтым сельгасарганізацыям указана дапрацаваць. Паставіўшы задачу — нарыхтаваць з траў першага ўкосу на ўмоўную галаву жывёлы 13 ц к. адз. высокаякаснага корму, старшыня райвыканкама заўважыў, што для ажыццяўлення гэтых мэт у раёне маецца ўсё неабходнае.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 678 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.