Да масавай касавіцы ў гаспадарках плануюць прыступіць на наступным тыдні: начныя тэмпературы працягваюць заставацца нізкімі, што не садзейнічае росту травы.
Між тым, актыўна гэтым часам вядуцца работы па доглядзе пасеваў: хімічныя праполкі яравых зерневых і рапсу, пачынаюцца — кукурузы, падкормкі ранняй ярыны.
Што да кукурузы, то даведзенае аблвыканкамам заданне па яе сяўбе цалкам выканана. Аднак прынята рашэнне пасяўныя плошчы павялічыць, таму каля 2 000 га кукурузы ў раёне яшчэ будзе пасеяна.
Зрэшты, раёнам выкананы і ўсе астатнія заданні па сяўбе, таму можна сказаць, што пасяўная кампанія на Бабруйшчыне завершана. Адналетнікі ў разлік не бяруцца: яны выкарыстоўваюцца ў якасці падкормкі на зялёны корм, таму сеяць іх будуць на працягу ўсяго лета.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»