Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 29 Май 2017 11:24

У «Аграмашсервісе» прыступілі да корманарыхтоўкі

Прычым распачалі гэтую кампанію ў акцыянерным таварыстве з заварочвання цюкоў свежаскошанай травы ў стрэч-плёнку — сучаснага спосабу захавання травяной масы якаснай працяглы час. Дадзены спосаб у гаспадарцы выкарыстоўваюць не першы год.

Для гэтага маецца спецыяльная, айчыннай вытворчасці тэхніка — прэспадборшчык-абмотчык рулонны «Тарнада», якім у звязцы з трактарам «Беларус-1523» кіруе Міхаіл Лаўрыновіч (на фота). Настроіць агрэгат маладому механізатару ў першы дзень касавіцы дапамагаў вопытны калега Дзмітрый Нерушаў.

Варта адзначыць і тое, што поле ля в. Вялічкава, на якім вялася корманарыхтоўка, — эксперыментальнае. Засеяна яно нетрадыцыйна, радамі — сурэпіца чаргуецца з азімым жытам. Косяць поле па дыяганалі, што дае магчымасць фарміраваць цюкі адразу з сумясі траў.

І некалькі слоў пра трактарыста, якому даручылі адказны фронт работ. У гаспадарцы Міхаіл працуе два гады — год да арміі і столькі ж пасля. Родам ён з в. Слабада. Праца ў сельскай гаспадарцы нашаму суразмоўцу падабаецца. Да гэтай тэхнікі працаваў на трактары «Беларус-1221», выконваў ворыўныя работы, чым, мяркуе, працягне займацца і пасля эксплуатацыі «Тарнада».

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 695 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.