Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 14 Апрель 2017 10:38

Велікоднае пасланне ксёндза Андрэя Яркаўца, пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску

Шаноўныя браты і сёстры! Жыццё перамагло смерць, i ў свеце трыумфуе святло Божага Уваскрасення! Давайце ў гэтыя святыя днi будзем памятаць, што крыж — гэта не толькi сiмвал Мукi Пана, але i сiмвал збаўлення i перамогi Бога над усялякiм злом. Давайце будзем памятаць, што нават пасля самага вялiкага суму прыходзiць радасць.

Давайце памятаць пра сутнасць гэтага вялiкага Свята i чэрпаць у iм сiлы для далейшага змагання за сапраўдныя каштоўнасцi, за тое, што самае важнае ў гэтым свеце. Вызнаваць праўду Божага Уваскрасення ў сучасным свеце, якi часта варожа настаўлены да хрысцiянскiх каштоўнасцей, нялёгка. Ёсць шмат краiнаў, дзе i сёння расплатай за веру ва Уваскрослага Хрыста з’яўляецца пралiтая кроў мучанiкаў. Гэтай крывёй зусiм нядаўна была багата акроплена i наша зямля. Таксама i штодзённае жыццё часта кладзецца на нашыя плечы непасiльным крыжам: змаганне з невылечнай хваробай, пошук працы, здрада жонкi цi мужа, вызваленне ад алкагольнай цi наркатычнай залежнасцi... Але ва ўсе вякi моц для знясення пакутаў i пераадолення цяжкасцяў хрысцiянам давала вера ва Уваскрослага i прысутнага ў iх жыццi Збаўцы. Таму i нам няхай заўсёды спадарожнiчаюць словы Хрыста, сказаныя Iм падчас Апошняй Вячэры: «У свеце будзеце мець прыгнёт, але будзьце адважныя: Я перамог свет» (Ян 16.33).

Таму давайце дзякаваць уваскросламу Збаўцу за перамогу над смерцю, за адкрытую для нас браму Неба, за надзею на жыццё вечнае.

Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

Няхай Уваскрасенне Хрыстова прынясе ў вашыя сэрцы сапраўдную радасць, любоў i надзею, i няхай у гэтым вясновым свеце i ў кожным доме запануюць мiр, святло i братнi спакой.

З найлепшымі пажаданнямі ксёндз Андрэй Яркавец, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.

Расклад Святых Імшаў на Урачыстасць Уваскрасення Пана:
13.04 Чацвер. Вялiкi Чацвер — Iмша Вячэры Панскай — 19.00
14.04 Пятнiца. Вялiкая Пятнiца — Магчымасць цiхай iндывiдуальнай Адарацыi — 7.30-18.00
14.04 Пятнiца. Вялiкая Пятнiца — Лiтургiя Мукi Пана — 19.00
15.04 Субота. Вялiкая Субота — Iмша Пасхальнай Вiгiлii — 21.00
16.04 Нядзеля. Вялiкодная Нядзеля — Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана — 7.00

Расклад асвячэння страваў:
15.04 Субота — 11.00, 13.00, 15.00
15.04 Субота — пасля Iмшы на 21.00
16.04 Нядзеля — пасля Iмшы на 7.00

Прочитано 734 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.