Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 12 Апрель 2017 15:29

Прайшоў абласны семінар

Абласны семінар-вучоба па пытаннях вырошчвання кукурузы прайшоў у панядзелак на базе нашага раёна. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Удзел у ім прынялі намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў вобласці па раслінаводстве, а таксама кіраўнікі і галоўныя аграномы Бабруйскага, Кіраўскага, Глускага, Клічаўскага і Асіповіцкага раёнаў.

Адкрываючы семінар, саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч заакцэнтаваў увагу прысутных на значнасці тэмы і параіў быць актыўнымі ў яе абмеркаванні. Андрэй Кажамякін, намеснік старшыні абласнога камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні, акрэсліваючы задачы семінару, адзначыў, што ў цэлым вобласць плануе сёлета пасеяць болей за 100 тыс. га кукурузы, з якіх амаль 11 тыс. га на зерне. Напярэдадні сяўбы маецца шмат прапаноў па пастаўцы насення кукурузы. І важна — дапамагчы сельгасарганізацыям правільна вызначыцца з іх выбарам, сыходзячы з умоў і асаблівасцей канкрэтна той ці іншай гаспадаркі. Семінар, па яго словах, якраз-такі дае такую магчымасць.

 

Адзначыўшы, што ва ўмовах зменлівага клімату і неабходнасці забеспячэння стабільнасці вытворчасці кукурузы, асабліва важна правільна вызначыцца з насеннем, прысутныя на мерапрыемстве прадстаўнікі венгерскай кампаніі «Хунгарасід», якая даўно займаецца селекцыяй, вытворчасцю і экспартам насення сучасных гібрыдаў кукурузы, праз відэа-прэзентацыю пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства са сваёй кампаніяй, расказалі пра канцэпцыю ранняй сяўбы кукурузы і гібрыдах, якія гэтаму адпавядаюць менавіта ва ўмовах Магілёўшчыны. Пазнаёмілі з асартыментам гібрыдаў, якія кампанія прапаноўвае ў гэтым годзе, з тым, якія з іх найболей падыходзяць да вытворчасці сіласу, а якія — зерня. Падрабязна спыніліся канкрэтна на кожным гібрыдзе, акрэсліўшы яго плюсы і мінусы. Пры гэтым адзначылі, што для ўсіх іх характэрны высокі выхад крухмалу і ўсе яны высокаўстойлівыя да асноўных хвароб. Прадстаўнікі «Хунгарасіду» распавялі пра спосабы аховы пасеваў кукурузы, пра тое, якія мерапрыемствы і ў якія тэрміны неабходна праводзіць, а таксама адказалі на хвалюючыя ўдзельнікаў семінару пытанні. Апошнія тычыліся цаны на гібрыды, спосабаў захоўвання кукурузы, якія б рабілі яе вытворчасць больш таннай, неабходных кансервантаў для якаснага працяглага захоўвання сіласу, тэрмінаў сяўбы гібрыдаў і іншага.

Важна адзначыць і тое, што да ліку асноўных фактараў, здольных паўплываць на максімальна высокі ўраджай кукурузы, побач з правільнымі выбарам гібрыду і забеспячэннем пасеваў харчаваннем, была названа і такая, як «моцны», дасведчаны ў пытаннях вытворчасці культуры і зацікаўлены ў выніках сваёй працы спецыяліст.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 628 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.