Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 15 Март 2017 12:21

Раён прыступіў да палявых работ

Гаспадаркі раёна на гэтую пару працягваюць займацца вывазкай на палі арганічных угнаенняў, унясеннем іх у глебу. Па словах намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве райвыканкама Арыны Сяргеевай, па стане на 14 сакавіка вывезена 189 000 тон (60% ад запланаванага), з іх 38 000 тон (21% ад вывезенага) унесена ў глебу.

У радзе гаспадарак пачалі падкормку мнагалетняй травы і пашы калійнымі ўгнаеннямі. У асобных — падкормку азімых: зерневых і рапсу. Гэтыя ўгнаенні ўносяцца таксама пад веснавое ворыва, прызначанае для сяўбы зерневых культур — да апошняй разлічваюць прыступіць з дня на дзень. Зрэшты, у Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» ужо пасеялі яравы авёс.

Вядзецца таксама падсейванне мнагалетнікаў: канюшыны, цімафееўкі, пашавых сумясяў, на гэтую пару падсеяна 300 га.

Што датычыцца азімых культур, то іх стан пасля зімы ў цэлым па раёне ацэньваюць здавальняюча. Пры гэтым пільнасці работнікі насеннай інспекцыі не губляюць: працягваюць кантраляваць пасевы з тым, каб пры неабходнасці своечасова «адрамантаваць» іх.

Прыступілі ў сельгасарганізацыях і да веснавога ворыва. Па апошніх дадзеных, у цэлым па раёне заарана 1 220 га ці 7% ад патрэбы.

У акцыянерных таварыствах «Міхалёўская Ніва» і «Неўскі-Агра», акрамя іншага, займаюцца абрэзкай яблыневых садоў. На ўчарашні дзень гэтыя работы былі праведзены на 27 і 23 га адпаведна.

Прочитано 639 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.