На другім месцы СВК «Калгас імя А. Неўскага» (32 ц/га), убрана 46 працэнтаў. На трэцім — СВК «Гігант» (27 ц/га). Убрана пакуль толькі 11 працэнтаў плошчаў. Столькі ж (11 працэнтаў) убрана ў Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» пры ўраджайнасці 25 ц/га. Самы нізкі паказчык ураджайнасці (10 ц/га) у ААТ «Саўгас Кісялевічы», убрана палова плошчаў і ў СВК «Калгас імя Дзяржынскага».
Завяршаюць з уборкай (86 працэнтаў, 13 ц/га) у СВК «Стасеўка», набліжаюцца да завяршэння (70 працэнтаў, 19 ц/га) у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік». Без малога 40 працэнтаў азімага рапсу ўбрана ў ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка».
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»