Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 09 Март 2017 15:56

Раён рыхтуецца да яравой сяўбы

У раёне працягваюць рыхтавацца да веснавых палявых работ. Што датычыцца насення, то яго на гэтую пару маецца 105% ад патрэбы. 99% з агульнай колькасці ўжо прызнана годным, астатняе — на стадыі праверкі: вядзецца назіранне за яго прарошчваннем.

Усё без выключэння насенне ярыны ачышчана. Праўда, ёсць некаторая праблема з зернебабовай групай, аднак гаспадаркі ўжо дамовіліся з элітгасамі на набыццё гароху, пялюшкі. Таму ў бліжэйшы час, як адзначыла намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве Арына Сяргеева, пытанне мае быць вырашана. Заключаны дамовы, гаспадаркі робяць праплаты і за насенне мнагалетнікаў, якога ў раёне пакуль толькі 60% ад патрэбы.

Працягваецца вывазка на палі арганікі. Вывезена 170 тыс. тон, гэта 55% ад задання і 87% — да распрацаванага ў раёне графіку вывазкі. З мінеральных угнаенняў гаспадаркі гэтым часам набываюць азотныя: завозяць з базы хімізацыі Бабруйскага ААТ «Аграмашсервіс» на свае тэрыторыі. Пад зябліва з восені ўнесены калійныя ўгнаенні на плошчы 1 234 га.

А ўвогуле да 1 сакавіка ў гаспадарках распрацавалі планы веснавых палявых работ, і цяпер галоўнае — іх выконваць.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 655 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.