Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 03 Март 2017 12:55

Прайшла чарговая сесія райсавета дэпутатаў

У чацвер на гэтым тыдні ў райвыканкаме працавала чарговая сесія Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў. Узначаліў сесію старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў.

Народныя абраннікі абмеркавалі справаздачы (тэкст апублікаваны ў газеце «Трыбуна працы» за 1 сакавіка) аб рабоце раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2016 годзе, аб рабоце прэзідыуму райсавета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, а таксама заслухалі і абмеркавалі справаздачу начальніка фінансавага аддзела Ірыну Грэсь аб выкананні бюджэту за мінулы год — зацвердзілі праекты рашэнняў па гэтых пытаннях. Выступаючы судакладчыкамі па першых двух пытаннях, прадстаўнікі дэпутацкага корпусу — старшыня Глушанскага сельвыканкама Марыя Сушчанка, начальнік раённай падатковай інспекцыі Аляксандр Бабкоў, дырэктар Пятровіцкага Дома народнай творчасці Юрый Бобікаў, дырэктар ДЛГУ «Бабруйскі лясгас» Андрэй Цвірко распавялі аб праведзенай у мінулым годзе рабоце і тым унёску, які калектывы арганізацый і асабіста яны як дэпутаты зрабілі дзеля паляпшэння дабрабыту вяскоўцаў.

Падводзячы вынікі абмерванага, старшыня райвыканкама Павел Найдзён у звароце да сесіі агучыў мэты сёлетняга года — нарошчваць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, вырашаць пытанні занятасці вяскоўцаў, і праз гэта — паляпшаць якасць жыцця сельскіх жыхароў. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што над вырашэннем гэтых задач напружана, усім разам, трэба працаваць ужо цяпер.

На разгляд сесіі выносіліся таксама вынікі выканання паказчыкаў аказанай дзяржаўнай падтрымкі з раённага бюджэту сельгасарганізацыям раёна (далажыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Харчанка) і вызваленне ад уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

Галоўны спецыяліст райсавета дэпутатаў Валерыя Тарасава агучыла праект рашэння аб дэлегіраванні права разглядаць пытанне аб вызваленні ад уплаты збору Бабруйскаму райвыканкаму, што сесіяй было адзінагалосна падтрымана. Дэпутат, член прэзідыуму райсавета дэпутатаў Зінаіда Трубачка пры гэтым агучыла, што за 2 тыдні лютага ў Бабруйскі раённы савет дэпутатаў было пададзена 18 заяў ад грамадзян аб вызваленні іх ад збору. У дачыненні 10 з іх камісія прыняла станоўчае рашэнне, 8 грамадзянам было адмоўлена ў вызваленні ад збору. Дадзенае рашэнне дэпутаты зацвердзілі пры адным «супраць» і двух «утрымліваюся».

Прочитано 911 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.