Па стану на раніцу 12.07.2013г. у цэлым па раёне культура была ўбрана на плошчы 332 гектары, што складае 10 працэнтаў ад плану. Ва ўборку ўключыліся таксама філіял «Варатынь» РУП «БЗТДіА» і СВК «Калгас імя А. Неўскага». У СВК «Стасеўка» ужо ўбрана пераважная частка плошчаў (61 працэнт ад неабходнага), у філіялах «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» і «Варатынь» — трэць плошчаў.
Што да намалоту, то ён на 12.07.2013г. склаў 653 тоны насення пры сярэдняй ураджайнасці 20 ц/га. Пры гэтым у філіяле «Варатынь» і СВК «Калгас імя А. Неўскага» апошняя значна пераўзыходзіць сярэднераённы паказчык — 38 і 32 працэнты адпаведна.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»