Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 15 Июль 2013 09:17

Працягваецца нарыхтоўка травянога корму для грамадскай жывёлагадоўлі

Выкарыстоўваючы спякотнае надвор’е, стаўка робіцца ў асноўным на сена. Дадзенага віду корму ў раёне ўжо занатавана без малога 8 тысяч тон, што складае 76 працэнтаў ад патрэбы. Пры гэтым у філіяле «Вартань», ААТ «Саўгас Кісялевічы» і Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» планавы ўзровень дасягнуты, вядзецца нарыхтоўка звыш яго.

Каб стаць у рад гэтых гаспадарак, філіялу «Харчавік-Агра» не хапае ўсяго 2 працэнты. СВК «Гігант» і СВК «Стасеўка» у працэнтных суадносінах зраўняліся: і там, і там нарыхтавана па 72 працэнты ад патрэбы. Аднак ў лічбавым выражэнні абёмы нарыхтаванага розняцца: калі ў «Стасеўцы» гэта 181 тона, у «Гіганце» — 1371. У СВК «Калгас імя А. Неўскага», дзе план нарыхтоўкі сена найвышэйшы — 2 тысячы тон, на 12.07.2013г. мелася 1 357, або 68 працэнтаў. У СВК «Калгас імя Дзяржынскага» нарыхтавалі пакуль толькі крыху болей за палову (52), у ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» — маецца 3 частка ад патрэбы. Усяго тут запланавалі нарыхтаваць паўтары тысячы тон сена.

Сянажнай масы ў цэлым па раёне пакладзена болей 84 тысяч тон, або 83 працэнты ад неабходнага. Тры гаспадаркі: філіялы «Варатынь» і «Харчавік-Агра», а таксама Бабруйскае ААТ «Аграмашсервіс» — з планавым заданнем цалкам справіліся. У СВК «Калгас імя Дзяржыўскага» — нарыхтоўка гэтага віду корму на стадыі завяршэння (95 працэнтаў). Болей 70 працэнтаў ад патрэбы нарыхтавана у СВК «Гігант» (76) і СВК «Калгас імя А. Неўскага» (75). У ААТ «Саўгас Кісялевічы» сенажу маецца 66 працэнтаў ад плану, у СВК «Стасеўка» — 55. Нарыхтоўка травянога корму працягваецца.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1315 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.