Усяго на гэты час сума пералічэнняў складае 11 275 рублёў 55 капеек. Дастатковая для таго, каб вырабіць праектна-сметную дакументацыю на аднаўленне былой аптэкі ў пасёлку Глуша — месца, якое часта згадваецца ў творах знакамітага земляка, дзе ў свой час працавала маці пісьменніка і дзе ў гады вайны быў цэнтр глушанскага падполля. Дарэчы, музей мае быць прысвечаны і гэтай важнай тэме.
Для ўсіх, хто неабыякавы да ўшанавання памяці Алеся Адамовіча, — пісьменніка, чые антываенныя творы перакладзены на шматлікія мовы свету, хто зацікаўлены ў стварэнні на яго малой Радзіме музея, нагадваем рэквізіты добраахвотнага рахунку:
Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Бобруйского райисполкома р/с 3642129272326 в филиале 703 ОАО СБ «Беларусбанк», код 706 г. Бобруйск, УНН 701226324. Назначение платежа «Для изготовления проектно-сметной документации и реконструкции здания в п. Глуша под музей А. Адамовича».