Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 16 Январь 2017 14:40

Камісія абмеркавала прычыны дзіцячай злачыннасці

У сераду на мінулым тыдні ў райвыканкаме працавала чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. Узначаліла яго старшыня камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава. Удзел у рабоце прынялі дырэктары і сацыяльныя педагогі раённых устаноў адукацыі.

Робячы даклад аб выніках работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх у мінулым годзе, прычынах і ўмовах, якія садзейнічалі ўчыненню непаўналетнімі злачынстваў, а таксама аб рабоце інспекцыі па СН у 4 квартале года, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэй Болатаў адзначыў, што ў 2016-м, у параўнанні да папярэдняга года, дзіцячая злачыннасць вырасла. Прычым, 5 з 10 такіх выпадкаў прыходзіцца на школьнікаў.

Акцэнтуючы ўвагу на апошнім, Святлана Носава заўважыла, што, нягледзячы на немалую прафілактычную работу, якая праведзена камісіяй сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі і непасрэдна раённымі ўстановамі адукацыі, прызнаць яе дастатковай нельга. Заслухаўшы прадстаўнікоў устаноў адукацыі, навучэнцы якіх учынілі злачынствы і найбольшую колькасць правапарушэнняў, старшыня камісіі даручыла кіраўнікам педкалектываў выпрацаваць дадатковыя індывідуальныя формы работы з дзецьмі, якія аступіліся, і тымі, чые паводзіны выклікаюць насцярогу, узмацніць тлумачальную работу з дарослымі па выкананні апошнімі іх непасрэдных бацькоўскіх абавязкаў. Асаблівую ўвагу, як было адзначана, варта надаць выяўленню сямейнай неблаганадзейнасці на самых ранніх этапах, каб мець магчымасць яе выправіць, не дапусціўшы тым самым дзіцячай трагедыі, учынення непаўналетнімі супрацьпраўных учынкаў. У пацверджанне таго, што ўсё пачынаецца з сям’і, Андрэй Болатаў назваў адной з прычын учыненых непаўналетнімі злачынстваў менавіта бацькоўскую абыякавасць, страчаную сувязь, даверлівыя адносіны паміж дарослымі і дзецьмі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі таксама ход выканання Комплекснага плану сумесных мерапрыемстваў па прафілактыцы злачынстваў, правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі і спажывання курыльных сумясяў, суіцыдальных праяў сярод непаўналетніх, безнагляднасці і сямейнай неблаганадзейнасці на 2014-2016 гады, плану дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, зацверджанага ліпеньскай пастановай камісіі.

Тут жа былі разгледжаны пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах шэрагу юных грамадзян раёна і іх бацькоў, у выніку чаго кожны, у залежнасці ад віны, панёс калі не матэрыяльнае, то маральнае пакаранне.

Па матэрыялах грамадска-палитычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 903 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.