Учора да ўборкі азімага рапсу прыступілі таксама ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», у ААТ «Саўгас Кісялевічы» і ў ЗАТ «Птушкафабрыка Вішнёўка». На пачатку, як звычайна бывае, убіраюцца горшыя пасевы, таму гаварыць пра ўраджайнасць культуры пакуль рана.
За збытам насення рапсу справа не стане, — адзначаюць у райсельгасхарчы. Сёлета раёну даведзена заданне па дзяржаўным заказе ў аб’ёме 2850 тон, якія неабходна будзе паставіць на Бабруйскі КХП. Яшчэ 2150 тон па прамых дагаворах будуць накіраваны на УКВП «Завод па пераапрацоўцы алейных культур». Збыт, такім чынам, будзе, патрэбны толькі рапс, на добрую ўраджайнасць якога сёлета ў гаспадарках разлічваюць.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»