Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 11 Январь 2017 11:15

У райсельгасхарчы новае прызначэнне

27 снежня 2016 года на пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама па жывёлагадоўлі заступіў Аляксандр КІСЯЛЁЎ.

Аляксандр Васільевіч нарадзіўся ў 1987 годзе ў Расійскай Федэрацыі. Між тым дзяцінства яго прайшло на Магілёўшчыне, у в. Капачы Мсціслаўскага раёна. Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы ў 2004 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Потым быў накіраваны на работу ў СДП «Авангард» Магілёўскага раёна заатэхнікам па якасці малака. За два гады працы ў гаспадарцы адслу­жыў у якасці рэзер­віста воінскую службу, завочна скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, у выніку чаго набыў яшчэ адну спецыяль­насць — тавараведа-эксперта.

У 2011-м быў пераведзены на работу ў Магілёўскае дзяржаўнае аб’яднанне «Мясамалпрам», яшчэ праз 2 гады — у камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. У 2015 годзе перайшоў на работу ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама інспектарам па якасці малака. Да таго як заняць пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на працягу некаторага часу выконваў абавязкі 1-га намесніка начальніка.

Жанаты. У сям’і выхоўва­ецца дачка.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 758 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.