Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 09 Январь 2017 11:02

У райвыканкаме працаваў V Пленум Бабруйскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

Узначаліў мерапрыемства старшыня райкама Сяргей Феднеў. Удзел у яго рабоце прыняў галоўны спецыяліст па сацыяльна-эканамічных пытаннях Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Нялюбін. На абмеркаванне ўдзельнікаў пленума выносілася надзвычай важнае пытанне — аб мерах па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў працаўнікоў, удасканаленні сацыяльнага партнёрства прафорганаў АПК з дзяржаўнымі і гаспадарчымі органамі ў інтарэсах членаў прафсаюза.

Абмеркаваўшы даклад Сяргея Феднева па ім, пленум прыйшоў да высновы, што райкам прафсаюза і пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі галіны сумесна з гаспадарчымі органамі вялі мэтанакіраваную работу па паляпшэнні жыццёвага ўзроўню працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, паслядоўна праводзілі работу па павышэнні ролі калектыўных дагавораў у аб’яднанні намаганняў працоўных калектываў на стабілізацыю вытворчасці, па абароне эканамічных і сацыяльных правоў работнікаў, па стварэнню для апошніх належных умоў працы, быту і адпачынку. Падчас узаемадзеяння прафсаюзных камітэтаў з органамі дзяржаўнага і гаспадарчага ўпраўленняў райкам працягвае удасканаленне форм работы, накіраванай на арганізацыйна-фінансавае ўмацаванне раённай прафсаюзнай арганізацыі, яе аўтарытэту. Райкамам, як было адзначана, праведзена немалая работа па вывучэнні і тлумачэнні сярод прафсаюзных кадраў і актыву заканадаўства аб працы, прафкамам аказана метадычная дапамога у распрацоўцы калектыўных дагавораў. Таксама было адзначана, што прафсаюзныя камітэты, выкарыстоўваючы дадзеныя ім паўнамоцтвы, пры падтрымцы працоўных калектываў, праяўляюць ініцыятыву і настойлівасць у стварэнні ўмоў працы і быту членаў прафсаюза, дасягаюць уключэння ў калектыўныя дагаворы нормаў, якія забяспечваюць абарону правоў і інтарэсаў работнікаў. Разам з тым, як было адзначана, ёсць шэраг недахопаў і недапрацовак у выкананні пунктаў калдагавораў па аплаце працы і яе ахове, а значыць — ёсць над чым працаваць у далейшым.

Прыняўшы даклад старшыні райкама прафсаюза да ведама, заслухаўшы лідараў прафсаюзных «пярвічак», якія яго дапоўнілі, — Г. Войцэх (ААТ «Чырвоны харчавік»), І. Пінчук (ААТ «Бабруйскі мясакамбінат»), М. Чыжонак (ДУКДП МДБК), М. Іванову (БДАЭК), І. Казлову (бабруйскі філіял ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай») Н. Дудаль (філіял «Агракамбінат КХП ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў») і Г. Шаўцову (ААТ «Неўскі-Агра»), пленум пастанавіў райкаму прафсаюза, прафкамам пярвічных арганізацый і груп працягнуць работу па далейшым удасканаленні сацыяльнага парт¬нёрства праз умацаванне ролі пагадненняў і калектыўных дагавораў у пытаннях сацыяльна-эканамічнай абароны работнікаў, прадастаўленні ім ільгот і гарантый у сферы працоўных адносін.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 822 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.