Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 12 Декабрь 2016 12:19

Накарміць жывёлу правільна

Спрадвечная задача аграрыяў — накарміць жывёлу — абумоўлена на сучасным этапе не менш важным патрабаваннем — накарміць правільна. І калі пра неабходнасць балансаваць рацыёны па асноўных спажыўных рэчывах у гаспадарках даўно ведаюць — іншая справа, наколькі адказна да гэтага падыходзяць — то тое, што аснову корму дойнага статку павінны складаць не сена, сілас ці сянаж у чыстым выглядзе, як гэта было раней, а кормасумясь, — некаторыя толькі пачынаюць засвойваць. Таму мэтай нарады, якая прайшла 6 снежня на базе філіялу «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» з удзелам в. а. намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва і намесніка дырэктара ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» Барыса Клешчукевіча, было данесці да кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый аб выключнай неабходнасці выкарыстоўваць для корму рагуль кормасумясь, здольную значна павялічыць надоі, расказаць і паказаць, як гэта рабіць правільна, з улікам тэхналагічных патрабаванняў.

Нарада прайшла ў «Харчавіку-Агра» незнарок — у гаспадарцы тэхналогію змешвання сена ці саломы з сенажом і сіласам не толькі апрабавалі — да яе прызвычаіліся і дзякуючы гэтаму маюць станоўчыя вынікі. Сёння па ўдоях малака, як адзначыў дырэктар Міхаіл Стрыжэўскі, філіял плюсуе 3,2 літры на карову. Дойны статак у параўнанні з мінулым годам у гаспадарцы не змяніўся, а вось корму нарыхтавалі болей — 46,2 ц к. адз. на ўмоўную галаву, і цяпер задача — правільна з ім абысціся. Для гэтага гаспадарка набыла сучасны корма­змешвальнік-раздатчык Казіміраўскага вопытна-эксперыментальнага завода (на фота) і на пляцоўцы фермы Цялуша рыхтуе паўнавартасную кормасумясь для ўсяго пагалоўя рагуль, у тым ліку на фермы Ступяні і Савічы.

 

Па меркаваннях Міхаіла Стрыжэўскага, нядрэнную пазіцыю ў раёне па вытворчасці малака гаспадарка трымае менавіта з-за выкарыстання кормасумясі. Пры яе прыгатаванні тут строга вытрымліваюць прапорцыі кожнага складаючага і парадак яго закладкі ў корма­змешвальнік. Неабходная для гэтага інфармацыя, як было адзначана, маецца ва ўсіх, хто задзейнічаны ў працэсе прыгатавання кормасумясі. Па­дзяліліся спецыялісты філіялу і некаторымі, набытымі за час эксплуатацыі корма­змешвальніка, парадамі і падыходамі. У прыватнасці, каб аблегчыць работу машыны і не дапус­ціць яе нятаннага рамонту, сена і салому тут здрабняць зага­дзя, у кормазмешвальніку апошнія толькі дапрацоўваюцца. Салому для кормасумясі неабходна выкарыстоўваць выключна якасную, таму перад здрабненнем верхнюю частку цюка неабходна здымаць.

Барыс Клешчукевіч звярнуў увагу на тое, што выкарыстанне менавіта саломы пры гатаванні кормасумясі проста неабходна. І справа тут у першую чаргу ва ўз­дзеянні гэтага травянога корму на страўнік жывёлы, садзеянне спраўнай рабоце рубца, якая ў канчатковым выніку прыводзіць да павелічэння ўдояў. За суткі, як было адзначана, рагуля павінна спажываць да 4 кг саломы, пры гэтым выключ­на якаснай. Таму клапаціцца пра яе назапашванне спецыяльна для дадзеных мэт неабходна ўжо з лета.

У хляве па раздойванні кароў увага ўдзельнікаў нарады была скіравана на спакойныя паводзіны жывёлы ў час кармлення — раўнамерна змешаны травяны корм не прымушаў рагуль штурхацца, шукаць лепшы «кавалак», што таксама станоўча сказваецца на ўдоях.

Падагульняючы работу семінару, Аляксандр Кісялёў выказаў спадзяванне, што да пачутага і пабачанага ў гаспадарках падыдуць самым сур’ёзным чынам і станоўчы вынік не прымусіць сябе доўга чакаць. Зрэшты, гэта ў інтарэсах найперш саміх сельгасвытворцаў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 734 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.