Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 25 Ноябрь 2016 09:00

Прайшло пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

У сераду на гэтым тыдні ў райвыканкаме працавала пасяджэнне Савета Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Удзел у яго рабоце прыняла саветнік Галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Н.У. Пасканная.

На абмеркаванне членаў савета выносіліся два пытанні — аб выкананні мерапрыемстваў Праграмы дзейнасці і ўзаемадзеяння раённых, гарадскіх (рэгіянальных) аб’яднанняў арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі за 2016 год, і аб ходзе выканання комплексу мер па рэалізацыі ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады. З дакладам па гэтых пытаннях выступіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Л.В. Крычко. Яна падрабязна спынілася на рэалізаваных мерапрыемствах вышэйзгаданых праграм і на тых, што ў працэсе рэалізацыі. Адзначыла, што раённая ўлада ідзе насустрач прафсаюзным ініцыятывам. Раённае аб’яднанне, у сваю чаргу, садзейнічае вырашэнню праблемных пытанняў паміж работнікамі і наймальнікамі — упэўнена завалодвае аўтарытэтам сярод працоўных калектываў. У дапаўненне пытанняў, якія абмяркоўваліся, выступілі старшыні раду прафсаюзных арганізацый.

Напрыканцы пасяджэння Наталля Пасканная распавяла пра работу Галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін апарату Савета ФПБ, заакцэнтавала ўвагу на найбольш значных пытаннях і задачах, вырашэннем якіх займаецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 926 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.