Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 02 Ноябрь 2016 16:04

У гаспадарках рыхтуюць насенне і плануюць пасяўныя плошчы

Уборачныя работы завершаны, таму асноўная ўвага на гэтую пару скіравана на рамонт тэхнікі да новага сельскагаспадарчага года і падрыхтоўку насеннага матэрыялу да будучай сяўбы.

Што да апошняга, то ачысткай насення зерневых і траў ад прымясяў пустазелля і іншых раслін займаюцца, як паведаміла намеснік начальніка райсельгасхарча Арына Сяргеева, практычна ва ўсіх сельгасарганізацыях: хто ўласнымі намаганнямі, хто звяртаецца за дапамогай да іншых гаспадарак ці абласнога спецыялізаванага прадпрыемства. Да прыкладу, ААТ «Стасеўка» і філіял «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі КХП», не маючы ўласнага абсталявання, выкарыстоўваюць паслугі ААТ «Саўгас Кісялевічы». У ААТ «Неўскі-Агра» насенне мнагалетнікаў ужо падрыхтавана цалкам, гэтым часам тут займаюцца ачысткай ячменю і аўсу. А ўвогуле, усё тое насенне, што не ўдасца пачысціць якасна, гаспадаркі плануюць паставіць на ААТ «Магілёўскае насенне траў», дзе для гэтых мэт маецца сучаснае высокавытворчае абсталяванне. Бабруйскі ААТ «Аграмашсервіс» частку насення на спецыялізаванае прадпрыемства ўжо паставіў.

Аграномы гаспадарак гэтым часам займаюцца планаваннем структуры пасяўных плошчаў на будучы год.

Пры гэтым абавязковай для ўсіх умовай з’яўляецца адвесці не меней за 15% (чым болей, тым лепей) плошчаў пад багатыя на бялок, а значыць — неабходныя для забеспячэння кармавой базы і развіцця жывёлагадоўлі шматгадовыя бабовыя культуры: канюшыну, люцэрну, доннік і інш. У таварыствах «Неўскі-Агра» і «Міхалёўская Ніва» збіраюцца павялічыць у параўнанні з сёлетнім годам плошчы пад цукровыя буракі. У раённых планах таксама зноўку ўзяцца за вырошчванне грэчкі, ад якой у гэтым годзе адыйшлі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 694 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.