Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 02 Ноябрь 2016 16:01

Галоўнае - выконваць тэхналагічныя рэгламенты

29 кастрычніка ў Круглянскім раёне адбылася выязная калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання з удзелам міністра Леаніда Зайца. Падчас калегіі былі прааналізаваны вынікі работы галіны з пачатку бягучага года, указаны памылкі, якія не даюць жывёлагадоўлі станоўча развівацца. У мэтах давесці дадзеную інфармацыю да кіраўнікоў і спецыялістаў раённых сельгасарганізацый, у гэты ж дзень на базе ААТ «Неўскі-Агра» прайшоў вытворчы сход, дзе перад прысутнымі былі пастаўлены задачы па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці малака, захаванні і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Завострана ўвага на тых момантах, дзе гаспадаркі найбольш губляюць эканамічную выгаду.

Цяпер задача, як адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарча Аляксандр Кісялёў, — даведзеную інфармацыю з усёй адказнасцю прыняць да ўвагі і прыкласці ўсе намаганні для дасягнення намечанага. І галоўнае тут — не вынаходніцтва нечага новага, а строгае выкананне тэхналагічных рэгламентаў. Зрэшчы, каб апошнія ў памяці аднавіць, спецыялістам кожнай гаспадаркі было ўручана па дзве аўтарытэтныя брашуры дадзенай тэматыкі. Пасля дэтальнага вывучэння ў райсельгасхарчы на мінулым тыдні для спецыялістаў быў наладжаны іспыт на іх веданне. Інфармацыя з утрыманнем тэхналагічных правілаў даведзена таксама да кожнага кіраўніка гаспадаркі і загадчыка МТФ, змешчана на стэндах ферм, каб магчымасць выкарыстоўваць яе ў штодзённай рабоце была ў кожнага жывёлавода.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 694 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.