Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 01 Ноябрь 2016 08:33

Вёска - гораду

Раённыя вытворцы расліннай прадукцыі працягваюць выкарыстоўваць любую магчымасць рэалізаваць сабраны па восені ўраджай. А таму штосуботы выязджаюць на галоўную пляцоўку, створаную ў Баб­руйску спецыяльна для гэтай мэты, — кірмаш па вул. Горкага.

Гандлююць уласнай прадукцыяй у выхадныя і будзённыя дні таксама і на іншых пляцоўках горада: на рынку «Заходні», міні-рынках Авіягарадка, Кісялевічаў, Фарштадта, у шостым мікрараёне.

Рэалізатары ААТ «Саўгас Кісялевічы», якіх мы напаткалі ў чацвер на пляцоўцы па вул. Гарэліка, адзначылі, што гэтае месца, а яшчэ Авіягарадок падабаюцца ў плане гандлю найболей.

— І ехаць далёка не трэба,— з усмешкай заўважае работнік гаспадаркі, а на час восеньскіх кірмашоў прадавец Марына Аляксандраўна Аўдзеева, — і нас тут усе даўно ведаюць. Паспрабавалі нашу бульбачку — спадабалася, прыходзяць яшчэ купіць. Тым болей што клубні сёлета сапраўды вельмі смачныя.

За гэты месяц за наяўныя грошы прадалі 12 тон бульбы. Цана яе — 25 капеек за кілаграм.

Заўважаем, што столькі ж просяць за бульбу і прыватнікі непадалёк. Але Марына Аляксандраўна канкурэнтаў у іх не бачыць.

— Той, хто паспрабаваў нашай бульбы, абавязкова і зноўку ідзе да нас, — упэўнена рапартуе жанчына. І не пагадзіцца з гэтым нельга: ля машыны з кісялевіцкай прадукцыяй чарга. Памочніца прадаўца Валянціна Міхалап толькі паспявае падаваць яе на вагі. Для зручнасці пакупнікоў фасоўка бульбы розная — ад 2 да 33-х кілаграмаў, а сетка дазваляе выбраць тыя клубні, якія падабаюцца болей.

І хоць, акрамя бульбы, саўгас прапаноўвае гараджанам буракі, асноўная цікавасць гараджан да «другога хлеба».

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 776 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.