Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 31 Октябрь 2016 09:16

«Тураўская восень» прыйшла ў Бабруйск

У кінатэатрах «Мир» і «Товарищ» 28 кастрычніка прайшлі творчыя сустрэчы з дачкой вядомага кінарэжысёра, сцэнарыста, народнага артыста БССР і СССР Віктара Турава, рэжысёрам анімацыйнага і гульнёвага кіно «Беларусфільма», паэтэсай Аленай Туравай і яго ўнучкай Нікай.

Алена Турава ўзгадала некаторыя цікавыя гісторыі з жыцця вялікага майстра і рэжысёра. У фільмаграфіі В.Турава — 26 кінастужак, многія з якіх адзначаны прэстыжнымі ўзнагародамі. Фільм «Родам з дзяцінства», па апытанні крытыкаў, прызнаны лепшым фільмам, створаным за ўсю гісторыю беларускага кіно. А фільм "Праз могілкі" яшчэ ў 1994-м годзе спецыяльная камісія ЮНЕСКА ўнесла ў лік 100 найбольш значных фільмаў свету пра вайну. Але бадай самым «тытулованым» фільмам рэжысёра можна лічыць «Людзі на балоце», менавіта версія Турава лічыцца хрэстаматыйнай.

Унучка рэжысёра Ніка парэкамендавала сваім равеснікам, якія прысутнічалі ў зале, прагледзець фільмы В.Турава яшчэ раз, каб зірнуць на падзеі вайны па-новаму.

Бібліятэкары ДУК «ЦБС Бабруйскага раёна» падрыхтавалі для гледачоў выставу — «Віктар Тураў: майстар беларускага стылю», на якой былі прадстаўлены як дакументальныя кнігі, так і кнігі, якія экранізаваў вялікі майстар. Алена Турава аставіла аўтограф для чытачоў раённай бібліятэкі і прадставіла новую кнігу пра Віктара Турава з серыі «100 выдатных дзеячаў культуры».

У рамках тыдня памяці В.Турава (1936-1996) "Тураўская восень" у Бабруйску праходзіў рэтраспектыўны паказ яго фільмаў.

Закончылася творчая сустрэча дэманстрацыяй мастацкага фільма Віктара Цімафеевіча Турава «Сыны ідуць у бой».

ДУК «ЦБС Бабруйскага раёна»

Прочитано 727 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.