Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 25 Октябрь 2016 13:27

Тэхніку ставяць на зімовае захаванне

Шэраг тэхнікі ў раёне ўжо «выйшла» з асноўных палявых работ. У прыватнасці, завершана работа пераважнай часткі зернеўборачных камбайнаў. 40 з 63-х адзінак пастаўлена на захаванне (астатнія задзейнічаны на ўборцы кукурузы на зерне).

Праведзена іх дэфектоўка, закансервавана паліўная апаратура, прыняты ўсе неабходныя меры, каб заха¬ваць тэхніку да наступнага сезону. З улікам таго, што нарыхтоўка травянога корму яшчэ працягваецца, на захаванні толькі частка адпаведных камбайнаў. Пачалася падрыхтоўка да зімы бульбаўборачных агрэгатаў. Захоўваюцца 8- і 9-цікорпусныя плугі. Вядзецца перадпастановачная падрыхтоўка пасяўной тэхнікі — з 26-ці адзінак, што маюцца ў раёне, на захаванні 9. Рыхтуюць да зімы таксама раскідвальнікі мінеральных угнаенняў.

Маніторынг, праведзены ў радзе сельгасарганізацый камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама на прадмет навядзення парадку на тэрыторыях машынных двароў, майстэрань, захавання ў іх металалому і шын, выявіў, па словах начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарча Яўгена Бярозкіна, толькі нязначныя недахопы, якія на працягу некалькіх дзён будуць ліквідаваны.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 698 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.