Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 27 Июнь 2013 12:35

Пачаўся другі ўкос траў

Касавіца, а разам з ей i нарыхтоўка травянога корму, у раёне працягваюцца. У пераважнай частцы гаспадарак завяршылі касьбу траў першага ўкосу. У СВК «Гігант», філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» i ААТ «Саўгас «Кісялевічы» прыступілі да другога. Скошаную траву, у асноўным, сушаць на сена, ці правяльваюць на сянаж з наступнай занатоўкай у рулоны або ў сянажныя траншэі.

Што да сена, то з яго нарыхтоукай набліжаюцца да сярэдзіны. Між тым, у ААТ «Саўгас «Кісялевічы» з планам цалкам справіліся. Набліжаюцца да завяршэння ў Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» i ў філіяле «Варатынь» РУП «БЗ ТДіA».


Сянажнай масы закладзена ў цэлым па раёне 64 працэнты ад задания. Прычым, у філіялах «Харчавж-Агра» i «Варатынь», а таксама Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» сянаж ужо нарыхтаваны пад поўную патрэбу гаспадарак. 60 i болей працэнтаў нарыхтавана у СВК «Гігант», СВК «Калгас імя Дзяржынскага» i ў ААТ «Саўгас Кісялевічы». Дарэчы, частка сянажнай масы занатоўваецца ў рулоны пасродкам спецыяльна прызначанай для гэтых мэт тэхнікі.

Што датычыцца cілacy, то яго нарыхтоўкай займаюцца пакуль толькі ў ААТ «Саўгас «Кісялевічы».
Такім чынам, усяго на ўмоўную галаву жывёлы ў цэлым па раёне нарыхтавана 9 ц к.адз. Пры гэтым у Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» — 19, у філіяле «Харчавік-Агра» — 17, філіяле «Варатынь» — 14, у ААТ «Саўгас «Кісялевічы» — 10 ц к. адз.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 2833 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.