Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 10 Октябрь 2016 09:40

Палявыя работы працягваюцца

Сярод асноўных — сяўба азімых зерневых культур. На раніцу 7 кастрычніка, як паведамілі ў райсельгасхарчы, імі было засеяна каля 7,5 тыс. га з запланаваных 11-ці. Калі не падвядзе надвор’е, то ў бліжэйшыя дні сяўба будзе завершана. Адначасова ў гаспадарках займаюцца падрыхтоўкай глебы: праводзяць ворыўныя работы, культывацыю, дыскаванне. Там, дзе ўжо адсеяліся, — у філіяле «Харчавік-Агра», ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка» і ААТ «Стасеўка» — паднімаюць зябліва.

Вялікая ўвага надаецца ўборцы кукурузы на сілас, зялёны корм і зерне. Праўда, з-за таго, што сушка зерня абыходзіцца гаспадаркам у капейку, на час дажджоў уборка культуры менавіта на гэтыя мэты часова спынена. А ўвогуле кукуруза на сілас убрана з плошчы 4885 га (76%), на зерне — з плошчы 226 га (41%).

У акцыянерных таварыствах «Неўскі-Агра» і «Міхалёўская Ніва», акрамя іншага, працягваюць убіраць цукровыя буракі. З плану ў 530 га на сёння ўбрана 319 га (60%). Ура-джайнасць салодкіх караняплодаў сёлета невысокая — 200 ц/га, аднак паказчык утрымання ў іх цукру найвялікшы ў вобласці — 18,5 (сярэднеабласны 17,7), што пры здачы буракоў на перапрацоўку дазваляе гаспадаркам разлічваць на дадатковыя грошы.

У стадыі завяршэння — капанне бульбы. У цэлым па раёне ўбрана 74% плошчаў, накапана амаль 12,5 тыс. тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 191 ц/га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці традыцыйна ў СВК «Гігант» (219 ц/га), гаспадарцы, якая спецыялізуецца на вырошчванні гэтай культуры. Капаць бульбу «гігантаўцы» працягваюць, у той час як некаторыя сельгасарганізацыі ўжо завяршылі — ААТ «Саўгас Кісялевічы, філіял «Харчавік-Агра», БТАА «ВЕОМ». У «ВЕОМе» да таго ж вядзецца ўборка гародніны. Амаль палова адведзеных пад капусту, моркву, буракі і іншыя культуры плошчаў ужо пустуе.

Не забываюцца ў раёне на догляд азімых, у прыватнасці, рапс. Праведзена яго хімпраполка, на пасевы ўнесены рэгулятары росту, вядзецца падкормка культуры мінеральнымі ўгнаеннямі.

Працягваецца нарыхтоўка травянога корму. Сена ў раёне на гэты час маецца болей за 7,5 тыс. тон (92% ад неабходнага), сенажу — болей за 71 000 тон (68%), сіласу каля 95 000 тон (98%). На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 25,5 ц. к. адз., што болей чым удвая пераўзыходзіць мінулагодні паказчык назапашанага.

У пацверджаннне кругавароту сельскагаспадарчых работ на палі вывозіцца арганіка ўжо пад яравую сяўбу.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 742 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.