Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 05 Октябрь 2016 14:29

Педагогаў павіншавалі з прафесійным святам

Высокаадукаваны і эрудзіраваны, строгі і патрабавальны, чулы і спагадлівы, гатовы ахвяраваць уласным часам дзеля інтарэсаў вучняў — гэтыя якасці спрадвеку вызначалі сапраўднага настаўніка. Вызначаюць яго і сёння. Таму, вядома, жадаючых павіншаваць раённых педагогаў — адданых сваёй справе людзей — з прафесійным святам, на ўрачыстасць, якая прайшла ў цэнтры культуры ў пятніцу, прыйшло нямала. У іх ліку старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Осіпаў, намеснік старшыні Святлана Носава, старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў.

Кіраўнік раёна падзякаваў работнікам адукацыі за працу, за высакародную місію, якую яны на сябе ўсклалі і з якой стойка ідуць па жыцці, за служэнне грамадству — выхаванне падрастаючага пакалення, будучыні нашай краіны і раёна — і пажадаў педагогам здароўя, дабрабыту і поспехаў. Ад раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Осіпаў уручыў грамату і кветкі Леаніду Мікалаевічу Краўчанку, дырэктару Каменскай дапаможнай школы-інтэрната. Гэта вопытны педагог, за чыімі плячыма шмат год напружанай работы ў галіне адукацыі і чыя адданасць справе — прыклад для моладзі.

Цёплыя словы падзякі за нялёгкую і адказную працу, шчырыя пажаданні плёну ў справах работнікам адукацыі, ветэранам педагагічнай працы, некаторыя з якіх таксама прысутнічалі ў зале, выказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Баркоўская. З яе рук лепшыя з лепшых работнікаў галіны атрымалі граматы. Як заўсёды, цёпла і лірычна-хвалююча павіншавала педагогаў, выключна ўсе з якіх з’яўляюцца членамі прафсаюза, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач. Нямала шчырых слоў у адрас настаўнікаў выказалі Аляксандр Емяльянаў, старшыня Бортнікаўскага сельсавета Яўген Чэркас, а таксама член ветэранскай арганізацыі педагогаў, колішні дырэктар Міхалёўскай школы Ядзвіга Сысой. Згадваючы былое, ¬Ядзвіга Аляксееўна заклікала цяперашняе пакаленне настаўнікаў і, у асаблівасці моладзь, быць такімі ж адданымі абранай прафесіі, якімі былі яны. Падзяку і віншаванні раённым педагогам перадалі таксама бацькі вучняў, тыя, чыя падтрымка і садзеянне ў авалодванні дзецьмі вучэбных праграм для настаўнікаў неацэнны.

Прыемныя хвіліны падаравалі калегам педагогі Ленінскага ВПК, якія ў жартаўлівай форме расказалі пра сур’ёзнае: педагог — гэта не прафесія, а лад жыцця. Ноша нялёгкая, але вартая: іх намаганнямі ў дарослае жыццё выходзяць тыя, хто рухае прагрэс.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 740 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.