Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 04 Октябрь 2016 08:40

Дэпутаты абмеркавалі надзённыя праблемы

У аўторак на гэтым тыдні ў райвыканкаме пад старшынствам Аляксандра Емяльянава, старшыні райсавета дэпутатаў, працавала чарговая сесія раённага Савету дэпутатаў, удзел у якой прыняў кіраўнік раёна Аляксандр Осіпаў, намеснікі старшыні і начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і службаў раёна.

Сярод асноўных пытанняў, якія выносіліся на абмеркаванне народных абраннікаў, быў ход выканання ў раёне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспуб¬лікі Беларусь № 3 «Аб прыярытэтных накірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы».

Робячы па ім даклад, намеснік старшыні райвыканкама Марына Тарэлкіна заакцэнтавала ўвагу прысутных на асноўных складаючых, ад выканання якіх залежыць эканамічная бяспека краіны і нашага раёна ў прыватнасці. Першае і галоўнае — нарошчванне экспарту тавараў і паслуг. У гэтай сувязі было адзначана, што ў раёне 19 экспартаарыентаваных прадпрыемстваў, з якіх 18 — безведамаснага падначалення. Прадукцыя экспартавалася на рынкі 11 краін свету. Асноўнымі гандлёвымі партнерамі з’яўляліся Расія, Германія, Літва, Украіна, куды пастаўляліся вырабы з пластмасы, лесаматэрыялы, мэбля, бульба, яйкі і інш. За 7 месяцаў сёлетняга года ад продажу было выручана 1 млн. 160 тыс. долараў ЗША. Між тым, аб’ёмы экспарту, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, не толькі не выраслі, а значна скараціліся (46,6%). На апошняе, як было адзначана, паўплывала зніжэнне экспартных адгрузак асноўнымі раённымі экспарцёрамі — СВК «Гігант» і ААТ «Маслічны край». Марына Тарэлкіна заўважыла, што ў мэтах забеспячэння вызначаных заданняў па экспарце тавараў раённымі арганізацыямі прадпрымаюцца меры па яго дыверсіфікацыі. У прыватнасці, сёлета пашырылася геаграфія экспарту: тавары сталі пастаўляцца ў новыя краіны — Бельгію, Сербію, Малдову. Павялічыліся аб’ёмы прадажу прадукцыі ва Украіну, Германію, Нідэрланды. У гэтым годзе эканамічныя стасункі з замежнымі краінамі сталі ажыццяў¬ляць 8 новых арганізацый, што дазволіла некалькі павялічыць экспарт, аднак гэтага недастаткова, каб выйсці на ўзровень мінулага года, таму, відавочна, што патрабуюцца новыя шляхі вырашэння праблемы.

Важнай складаючай эканамічнай бяспекі з’яўляецца і павелічэнне рыначнай прывабнасці прадукцыі — паляпшэнне якасці, зніжэнне ўсіх відаў затрат на яе вытворчасць. Апошняга па выніках шасці месяцаў у раёне не адбылося. Наадварот, затраты ў цэлым па раёне выраслі болей чым на 6 %. І гэта звязана, па словах дакладчыцы, з іх ростам у сельскагаспадарчай галіне. Прамысловасць у гэтым плане спрацавала станоўча. Зніжэнне затрат забяспечылі УКП «Жылкамгас», ААТ «ПМК-84 «Вадбуд», ААТ «Маслічны край», а таксама некаторыя сельгаспрадпрыемствы: акцыянерныя таварыствы «Стасеўка» і «Аграмашсервіс», філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка». Асноўнай прычынай невыканання задання па зніжэнні затрат у сельскай гаспадарцы стала зніжэнне росту вытворчасці, у тым ліку і па прычыне набыцця асобнымі гаспадаркамі травянога корму ў зімовую пару.

Выкананне Дырэктывы № 3 — гэта і прыцягненне ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. У нашым раёне, па словах Марыны Тарэлкінай, запланаваныя мерапрыемствы выконваюцца. З 12 аб’ектаў 8 прадаюцца праз аукцыёны (3 прададзена), адзін аб’ект знесены. Знос яшчэ двух запланаваны на 4 квартал. А ў пабудове Вішнёўскай школы сёлета пачне функцыяваць (рэканструкцыя завяршаецца) аддзяленне кругла¬сутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў.

Яшчэ адзін накірунак дырэктывы — эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў. Работа ў гэтым плане, як адзначыла начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Ірына Пракопчык, пастаянна вядзецца. За першае паўгоддзе выкананне мэтавага паказчыку па энергазберажэнні забяспечана на ўзроўні 5,5 % пры заданні 4,1 %. Пры гэтым старшыня райвыканкама Аляксандр Осіпаў заўважыў, што працаваць на эканомію павінны не толькі прамыслоўцы, у прыватнасці, «Жылкамгас», але і сельгасарганізацыі.

Чаму ў многіх гэтага не атрымліваецца, як прадпрыемствы збіраюцца зніжаць затрат-насць прадукцыі, павялічваць яе вытворчасць і, увогуле, дыверсіфікаваць экспарт, забяспеч¬ваючы тым самым эканамічную бяспеку раёна, — з адказамі на гэтыя пытанні перад дэпутатамі выступілі кіраўнікі тых арганізацый, дзе апошняе пакуль застаецца праблематычным. Прапанаваныя імі дадатковыя меры па рашэнні стратэгічна важнага пытання знайшлі сваё адлюстраванне ў зацверджаным дэпутатамі рашэнні.

Усяго на сесіі было разгледжана 5 пытанняў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 691 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.