Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 03 Октябрь 2016 09:13

Работы наперадзе шмат

Пытанням навядзення парадку на зямлі ў раёне надаецца нямала ўвагі. Іх вырашэннем займаюцца як непасрэдна сельскія выканкамы, так і шматлікія службы: камунальная, землеўпарадкавальная, экалагічная і інш. З улікам таго, што вясна і лета ўжо мінулі — а гэтыя поры года, як вядома, найбольш спрыяльныя для работ па добраўпарадкаванні, мы пацікавіліся ў прадстаўнікоў вышэйзгаданых служб, якіх станоўчых змен за гэты час і ўвогуле з пачатку года ўдалося дасягнуць, а таксама што ў планах на бліжэйшую перспектыву.

Такім чынам стала вядома, што сёлета, як і ў папярэднія гады, работ па навядзенні парадку вялося шмат. Ва ўсіх без выключэння сельсаветах, як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў, добраўпарадкоўваліся грамадзянскія могілкі, на асобных — адрамантавана альбо заменена на новую агароджа. Пастаўлена таксама каля 10 тысяч метраў пагонных агароджы ў населеных пунктах, і гэтая работа працягваецца. Пачынаючы са студзеня, намаганнямі сельсаветаў прыбрана 467 несанкцыянаваных звалак. Ліквідавана прыкладна паўтысячы аварыйных дрэваў. Адрамантавана 48 грамадзянскіх калодзежаў. Значная работа на працягу гэтага часу праведзена па зносе пус¬туючых, непрыгодных для жылля дамоў (38), якія не толькі псуюць агульны выгляд населеных пунктаў, але і ствараюць небяспеку для жыхароў. Як ніколі напружана, па словах Аляксандра Емяльянава, вялася абкоска тэрыторый ад пустазелля. Ажыццяўлялі яе сельсаветы ўласнымі сіламі, тэхнікай, і звярталіся з гэтым да паслуг камунальнікаў. У цэлым было абкошана болей за 200 гектараў плошчаў, і гэтая работа працягваецца. Не засталіся па-за ўвагай сельсаветаў воінскія захаванні. На тэрыторыі раёна іх 97, усе яны дагледжаны.

Немалы аб’ём работ праведзены і камунальнай службай. Як адзначыла начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Ірына Пракопчык, пачынаючы са студзеня, УКП «Жылкамгас» выкананы работы па комплексным добраўпарадкаванні тэрыторый двароў, жыллёвага фонду, кацельных, адрамантавана і пафарбавана амаль 70 кантэйнерных пляцовак для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў. Пастаянна на працягу года вядзецца зачыстка ўсіх 7 міні-палігонаў, а ў в. Станы і аг. В. Бортнікі сёлета, да таго ж, абноўлена іх абвалоўка. Таксама намаганнямі камунальнікаў знесены 4 пустуючыя жылыя дамы і склад у колішнім ваенным гарадку Чырвоны Брод. Для надання ўтульнасці ў вёсцы Вішнёўка, пасёлках Туголіца і Глуша створана болей за 10 малых архітэктурных форм. У шэрагу населеных пунктаў аформлены новыя кветніцы, устаноўлены і адрамантаваны лавачкі для адпачынку, усталявана 10 новых кантэйнераў для збору смецця. Работнікі жылкамунгасу займаліся абрэзкай дрэў і кустарнікаў, абкос¬кай замацаваных за прадпрыемствам тэрыторый. У прыватнасці, гэтым часам вядзецца абкоска Пад’ясенкі і Вішнёўкі. І, вядома ж, камунальнікі праводзілі і працягваюць весці работу па санітарным утрыманні тэрыторый двароў, кацельных, іншых месц.

Не заставалася ў баку ад работ па добраўпарадкаванні землеўпарадкавальная служба. Яе намаганнямі, сумесна з сельвыканкамамі, у населеных пунктах выяўлена болей за 400 гектараў зямель, якія не выкарыстоўваліся. Усе яны прыцягнуты ў сельскагаспадарчы абарот і ў далейшым змогуць прынесці дадатковы ўраджай раёну. Таксама службай праверана рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне зямель сялянска-фермерскімі гаспадаркамі. Па выніках праверак 8-мі з іх накіраваны прадпісанні, у 5-ці — вылучана болей за 350 га земель, у адной сялянска-фермерскай гаспадаркі зямля адабрана. Акрамя таго, пададзена ў суд 6 іскавых заяў аб спыненні права ўласнасці на зямельныя ўчасткі ў садаводчых таварыствах, якія не выкарыстоўваліся. З пачатку года землеўпарадкавальнай службай праведзена 10 аўкцыёнаў, да продажу фарміруецца яшчэ 6 участкаў.

Значная работа ў плане навядзення чысціні на зямлі праведзена раённымі сельгасарганізацыямі (у тым ліку цалкам ліквідаваны бар¬шчавік Сасноўскага), Бабруйскім лясгасам (выкананы работы па ачыстцы і вырубцы лесу, па ўборцы яго ад смецця, вёўся догляд тэрыторыі паўз аўтадарог), дарожнымі службамі раёна — ДРБУ № 171, ДЭУ № 72. Намаганнямі апошніх праводзіліся работы па ачыстцы паласы адводу ад смецця, праведзены ямачны рамонт дарог, вялася вырубка сухіх і пашкоджаных дрэваў, выканана фарбоўка бар’ернай агароджы, аўтобусных прыпынкаў, сметніц, лавачак і інш. Пастаянна вялася абкоска замацаваных тэрыторый.

І, вядома ж, неацэнны ўклад у справу добраўпарадкавання раённай зямлі, прыдання населеным пунктам утульнасці і прыцягаль¬насці зрабілі самі вяскоўцы. Тымі з жыхароў, хто паклапаціўся аб эстэтычным выглядзе сваіх домаўладанняў, аднаўленні агароджы, чысціні на падворках і калядваровых тэрыторый. Сапраўдныя гаспадары зразумелі і ўсвядомілі, што якасць жыцця чалавека залежыць у асноўным ад яго самога.

Між тым падводзіць рыску пад дадзенымі работамі ў гэтым годзе яшчэ рана. На вераснёўскім пасяджэнні раённага штабу па добраўпарадкаванні і навядзенні чысціні на зямлі прадстаўнікам арганізацый і службаў было ўказана на недапрацоўкі і пазначаны тэрмін на пазбаўленне ад іх. У прыватнасці ААТ «Неўскі-Агра» неабходна прывесці ў парадак мехдвор у аг. Кавалі. Зацікаўленым службам узмацніць работу па выяўленні асоб, якія вывозяць смецце ў непрызначаныя для гэтых мэт месцы. Жылкамгасу — абкасіць міні-палігоны, філіялам «Варатынь» і «Агракамбінат КХП» — завяршыць агароджванне ферм. Лясгасу і дарожнікам — працягнуць работы па ачыстцы лесу ад сухастою, пашкоджаных дрэваў і г.д. Такім чынам работы па навядзенні парадку на зямлі наперадзе шмат, і восень — не перашкода для яе. Хутчэй наадварот: селянін спрадвеку пасля напружанай ўборачнай пары браўся за прыборы.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 870 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.