Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 26 Сентябрь 2016 11:32

У гаспадарках убіраюць кукурузу і сеюць азімыя

Асноўныя палявыя работы, як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, сканцэнтраваны вакол сяўбы азімых зерневых культур і ўборкі кукурузы.

Што да першага, то з 11 тысяч гектараў, адведзеных сёлета пад азімыя зерневыя, каля 7 з паловай тысяч (68%) на гэты час заарана і прыкладна 4 з паловай тысячы гектараў (40%) ужо засеяна.

Поўным ходам ідзе ўборка кукурузы на сілас, гэтай справай займаюцца ва ўсіх сельгасарганізацыях. На ўчарашні дзень у цэлым па раёне былі ўбраны 52% плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць кукурузы пакуль 265 ц/га, аднак у райсельгасхарчы разлічваюць, што паказчык гэты павялічыцца: участкі, што застаюцца няўбранымі, болей ураджайныя. Увогуле, гэтым часам яшчэ працягваецца нарыхтоўка ўсіх відаў травянога корму. У прыватнасці, сена ў раёне маецца болей за 7 тысяч тон (87% ад патрэбы), і яго працягваюць нарыхтоўваць: вядзецца касьба атавы, якая падрасла. І хоць з-за дажджу дадзены працэс некалькі замаруджаны, у сярэднім па 20-30 тон у дзень сена ўдаецца занатаваць. Сенажу маецца 80 тысяч тон (68% ад неабходнага). Ен таксама яшчэ нарыхтоўваецца з мнагалетнікаў: люцэрны, канюшыны. Прычым, складзіруюцца не ў траншэі, а ў палімерную плёнку. Сіласу нарыхтавана без малога 68 тысяч тон, альбо 70% ад патрэбы раёна, і яго нарыхтоўка актыўна працягваецца. Калі гава¬рыць пра травяны корм у цэлым, то на гэты час нарыхтавана 21,6 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы — удвая болей, чым на гэты перыяд у мінулым годзе. Нягледзячы на тое, што да 32 цэнтнераў яшчэ няблізка — менавіта такі паказчык адпавядае тэхналагічнай норме — у райсельгасхарчы разлічваюць яго дасягнуць. Галоўнае, што для гэтага патрабуецца, — актыўна, да пачатку кастрычніка, па максімуме ўбраць кукурузу, не даць замаразкам сапсаваць ураджай.

У СВК «Гігант» прыступілі да ўборкі кукурузы таксама і на зерне. У іншых гаспадарках, дзе гэта планавалася, да культуры пакуль «прыглядаюцца». У асобных сельгасарганізацыях вя¬дзецца ўборка проса на зерне. У пераважнай частцы гаспадарак займаюцца капаннем бульбы, ураджайнасць другога хлеба на гэты час у цэлым па раёне складае 250 ц/га. У ААТ «Неўскі-Агра» і ААТ «Міхалёўская Ніва» працягваюць убіраць цукровыя буракі. У той час як першыя ўбралі пакуль толькі крыху болей за 20% плошчаў (засаджана 400 га), міхалёўцы з салодкімі караняплодамі ўжо амаль справіліся (убрана 85%). І хоць сёлетняя ўраджайнасць культуры (245 ц/га) прыкметна ўступае мінулагоднім, спецыялісты адзначаюць даволі высокі паказчык цукру ў караняплодах, што дадае ім каштоўнасці.

Калі гаварыць пра гародніну, вырошчваннем якой традыцыйна займаюцца ў ЗАТ «ВЕОМ», то яе ўборка таксама працягваецца. Па апошніх дадзеных, з 67 гектараў у гаспадарцы ўбралі трэць, сабралі болей за 400 тон морквы, цыбулі, капусты, іншай вітаміннай прадукцыі.

Адначасова ў раёне вядзецца догляд пасеваў азімага рапсу, якія ўжо даволі прыкметныя. І, як адзначаюць у райсельгасхарчы, верагодна спатрэбіцца прымяненне рэгулятараў росту. Апошнія не дазволяць раслінам «перарасці» да зімы і створаць ім магчымасць сустрэць маразы ўзмоцненымі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 889 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.