Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 05 Сентябрь 2016 09:31

Справы сельскагаспадарчыя

Вага сёлетняга караваю, без уліку проса і кукурузы, — 34 570 тон. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых у цэлым па раёне склала 26,3 ц/га.

«Паказчык вышэйшы за мінулагодні (23,5 ц/га), але далёкі ад таго, каб заспакойвацца, — адзначыла намеснік начальніка райсельгасхарчу Арына Сяргеева. — На вынікі жніва паўплывала ў першую чаргу надвор’е: дэфіцыт дажджоў не даў магчымасці коласу наліцца дастаткова». Пры гэтым найбольш з аднаго круга ўзялі аграрыі СВК «Гігант» — у сярэднім па 44,7 цэнтнеры, а таксама філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — па 33, 9. На ўзроўні сярэднераённага паказчыка ўраджайнасць у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» — 26,3 ц/га. З зерневых культур і сёлета, і ў мінулым годзе найбольш ураджайнай стала азімая пшаніца — 35,1 ц/га (у мінулым годзе 28,4). А вось колас яравой пшаніцы сёлета значна лягчэйшы — 19,7 ц/га супраць 27 ц/га.

Гэтым часам актыўна вядзецца ўборка яравога рапсу. Прагнозы на культуру, зноў жа з-за адсутнасці дажджоў, спачатку не радавалі, але з часам вільгаці дабавілася, і рапс пайшоў у рост. На сёння ён убраны з плошчы 164 га, намалочана 243 тоны масланасення пры сярэдняй ураджайнасці 15 ц/га (у мінулым годзе — 9 ц/га).

Прыступілі ў раёне да ўборкі цукровых буракоў. Іх вырошчваннем традыцыйна займаюцца ў ААТ «Неўскі-Агра» і ААТ «Міхалёўская Ніва». Гаварыць пра ўраджайнасць салодкіх караняплодаў пакуль рана: убрана толькі каля 40 га. Таксама актыўна звозіцца з палёў салома. З тых палёў, дзе былі падсеяны мнагалетнікі, яна ўбрана цалкам, што дае магчымасць травам правільна развівацца. На сёння саломы ўбрана каля 80 працэнтаў ад той, што маецца. Практычна ўся яна спрэсавана, убіраецца ў асноўным на корм, а таксама на подсціл жывёле. Днямі ў гаспадарках пачалі капаць бульбу — з першых гектараў узялі ў сярэднім болей чым па 250 цэнтнераў, а таксама прыступілі да ўборкі кукурузы як на падкормку жывёле, так і на сілас.

На гэты час ужо ўбраны з поля лубін. Яго намалот склаў больш за 300 тон пры сярэдняй ураджайнасці 16 ц/га. Поўным ходам вядзецца ўборка рэдзькі маслічнай і проса на насенне. Апошняга намалочана звыш 200 тон, ураджайнасць культуры — 19 ц/га. Працягваецца нарыхтоўка сена і сенажу.

За іншымі справамі сельгасвытворцы не забываюцца на азімую сяўбу. Рапс на зерне ўжо пасеяны, у хуткім часе будзе весціся яго сяўба на зялёны корм. Таксама пасеяна болей за 200 га азімай сурэпіцы на насенне і корм для вясны. Дарэчы, сёлета па рэкамендацыі міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўпершыню будуць рабіцца кулісныя (палосныя) пасевы: паласа азімай сурэпіцы і паласа азімага жыта. Такі спосаб сяўбы дасць магчымасць рана ўвесну, да таго як падымецца паша з мнагалетнікаў, атрымаць збалансаваны корм для жывёлы. Дадзены спосаб прымянілі пакуль толькі ў ААТ «Аграмашсервіс», аднак плануюць і іншыя.

І, вядома ж, шмат увагі ў раёне надаецца ворыўным работам пад азімыя зерневыя культуры. На гэты час у раёне заарана болей за 2200 гектараў. Да 5 верасня, як паведамілі ў райсельгасхарчы, гаспадаркі цалкам уключацца ў сяўбу.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 664 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.