Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 31 Август 2016 13:06

Павысіць якасць навучання, раскрыць патэнцыял кожнага дзіцяці

Днямі урачыста-святочная зала райвыканкама была запоўнена тымі, хто ўсклаў на сябе надзвычай адказны абавязак выхоўваць і навучаць дзяцей — у раёне прайшла жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў.

Адкрываючы яе, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Баркоўская павіншавала прысутных з надыходзячым навучальным годам і па традыцыі падвяла вынікі работы ў папярэднім. Падрабязна спыніўшыся на дасягненнях вучняў і настаўнікаў у 2015-2016 навучальным годзе — перамогах ва ўсемагчымых конкурсах, высокіх паказчыках асобных вучняў на цэнтралізаваным тэсціраванні, удзеле раённых настаўнікаў у навуковых распрацоўках і г. д., начальнік аддзела завастрыла ўвагу і на тым, чаго рэалізаваць не ўдалося, што патрабуе ад педагогаў значна большай выкладкі, над чым актыўна прыйдзецца папрацаваць сёлета. Сярод апошняга нізкая актыўнасць дзяцей у алімпіядным руху, змяншэнне колькасці вучняў — пераможцаў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, невысокія, у сярэднім па раёне, паказчыкі ЦТ. Вядома, што ўсё вышэйпералічанае, як адзначыла Алена Баркоўская, патрабуе павышэння якасці навучання, раскрыцця патэнцыялу кожнага выхаванца і кожнага школьніка. Гэта і ёсць тая асноўная задача, якая пастаўлена перад педагогамі раёна на новы навучальны год і да рэалізацыі якой яны прыступяць ужо з 1 верасня.

Жнівеньская канферэнцыя — гэта найперш свята. Ад сустрэчы з калегамі пасля летніх адпачынкаў, з пасталеўшымі вучнямі, ад хвалявання: якім ён будзе — новы навучальны год? Таму арганізатары мерапрыемства зрабілі ўсё для таго, каб яно па максімуму было напоўнена прыемнымі ўражаннямі. На працягу ўсяго часу, што доўжылася канферэнцыя, выхаванцы Цэнтра творчасці і самадзейныя артысты радавалі прысутных цудоўнымі песнямі, у адрас педагогаў гучала шмат цёплых слоў віншаванняў і падзякі за высакародную працу. Іх выказалі старшыня райвыканкама Аляксандр Осіпаў, намеснік старшыні Святлана Носава, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач. Разам з тым, яны ўручылі ўзнагароды лепшым з лепшых педагогам, установам-пераможцам раённага спаборніцтва па выніках работы за мінулы год: Варатынскай сярэдняй школе (дырэктар Аляксандр Счасновіч) і дзіцячаму садку аг. Варатынь (загадчыца Алена Гарэлька), а таксама пераможцам па выніках падрыхтоўкі да новага навучальнага года — Гарбацэвіцкай сярэдняй школе (дырэктар Людміла Есіна) і яслям-садку в. Вішнёўка (загадчыца Ларыса Праскурня).

 

Вядома ж, шмат увагі было ўдзелена маладым спецыялістам — апошніх у раён прыбыло 20 чалавек. Звяртаючыся да моладзі, дырэктар Цялушскага ВПК Аляксандр Суровы як вопытны педагог заклікаў іх не баяцца цяжкасцяў, быць з дзецьмі шчырымі і праўдзівымі, каб праз гады пачуць паважлівае: «гэта мой настаўнік». Не абыйшлі ўчарашніх выпускнікоў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў і падарункамі. Падчас канферэнцыі кожнаму з іх уручылі флэш-назапашвальнік і брашуру пра Бабруйскі раён ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і сувенір ад РК ГА «БРСМ».

Канферэнцыя педагогаў дала старт навучальнаму году, які заўтра збярэ ў раённыя ўстановы адукацыі тых, каму будаваць будучыню краіны, каб весці іх па незнаёмых і цікавых сцяжынках пазнання навук і жыцця.

Доска почета отдела образования, спорта и туризма Бобруйского райисполкома 2016

1. Счеснович Александр Константинович — директор Воротынской средней школы Бобруйского района.
2. Горелько Елена Георгиевна — заведующая детским садом аг. Воротынь Бобруйского района.
3. Климова Марина Александровна — заместитель директора по учебной работе Ленинского УПК детский сад-средняя школа Бобруйского района.
4. Смирнова Галина Анатольевна — заместитель директора по воспитательной работе Ленинского УПК детский сад-средняя школа Бобруйского района.
5. Кондратьева Тамара Васильевна — учитель белорусского языка и литературы Михалевского УПК детский сад-средняя школа Бобруйского района.
6. Мануленко Ольга Викторовна — учитель биологии Туголицкой средней школы Бобруйского района.
7. Счеснович Ольга Анатольевна — учитель информатики Воротынской средней школы Бобруйского района.
8. Бернацкая Анна Брониславовна — учитель географии Бортниковского УПК я/с-средняя школа Бобруйского района.
9. Сысоева Ирина Эриховна — учитель начальных классов Бортниковского УПК я/с-средняя школа Бобруйского района.
10. Герасимович Сергей Михайлович — учитель истории и обществоведения Ленинского УПК детский сад-средняя школа Бобруйского района
11. Романовская Лариса Алексеевна — учитель трудового обучения Осовского УПК детский сад-средняя школа Бобруйского района.
12. Пляшкевич Оксана Александровна — воспитатель Глушанского УПК детский сад-средняя школа Бобруйского района.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 978 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.