Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 24 Август 2016 14:19

З тэхналогіямі азнаёмлены, задача - іх укараніць

У чацвер на мінулым тыдні на ферме Цялуша філіялу «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» прайшоў раённы семінар-нарада па вырошчванні рамонтных цёлак і раздоі першацёлак. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Андруш, генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Міхаіл Храмчанка, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама Дзмітрый Харчанка, спецыялісты райсельгасхарчу, зааветспецыялісты і загадчыкі раённых ферм.

Месца правядзення семінару было выбрана незнарок: у «Харчавіку-Агра» добра авалодалі і той, і другой тэхналогіямі і сваімі напрацоўкамі гатовы падзяліцца з іншымі. Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, дырэктар філіялу Міхаіл Стрыжэўскі ахарактарызаваў сітуацыю ў малочнай галіне гаспадаркі, заўважыў, што на ўсіх трох малочна-таварных фермах (Цялуша, Савічы і Ступяні) утрыманне жывёлы прывязное, дойны статак налічвае 575 галоў. Рагулям, у адпаведнасці з тэхналогіяй, прапаноўваюцца кормасумясі, для іх прыгатавання сельгасарганізацыя набыла сучасную тэхніку. Сярэдні заробак па гаспадарцы за 7 месяцаў склаў 550 рублёў. «Гэта не сказаць каб надта шмат, але і не мала, — заўважыў Мікалай Стрыжэўскі. — Маючы нядрэнныя грошы і ведаючы, што яны напрамую залежаць ад іх канкрэтнага ўнёску ў агульны дабрабыт гаспадаркі, людзі імкнуцца працаваць сумленна». На выніках працы «завязаны» і заробак спецыялістаў. У пачатку года, як адзначыў дырэктар, не ўдавалася выйсці на запланаваны паказчык па валавой вытворчасці сельгаспрадукцыі, таму спецыялісты недалічвалі ў сваёй кішэні да 40 працэнтаў заробку. Вясной усё змянілася: людзі сталі разумець, што грошы залежаць ад вынікаў іх працы. Валоўка вырасла, стала болей за 100 працэнтаў — і спецыялісты адчулі значнае прыбаўленне ў грошах. Немалая даплата налічваецца за малако гатункам «экстра» — важны стымул працаваць добра. Болей таго, каб трымаць сітуацыю на кантролі і своечасова вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць, у гаспадарцы практычна штотыдня на кожнай ферме праводзяцца сходы, падчас якіх аналізуецца работа кожнага спецыяліста, кожнага жывёлавода, «даходзяць», як адзначыў Міхаіл Стрыжэўскі, да кожнай рагулі і спадзяюцца, што сёлета і па малаку, і па прывагах буйной рагатай жывёлы гаспадарка зробіць сур’ёзны крок наперад.

Што датычыцца рамонтных цёлак, якіх у філіяле налічваецца 119 працэнтаў на сто галоў кароў пры норме 120 (вышэйшы паказчык толькі ў філіяле «Агракамбінат КХП» — 131), то да іх вырошчвання на любым узроставым этапе ў гаспадарцы адносяцца надзвычай сур’ёзна. Падрабязнасцямі гэтага, у прыватнасці, як правільна карміць нованароджаных цялятак малозівам, прымяняючы спецыяльны зонд, падзяліўся галоўны ветурач «Харчавіку-Агра» Аляксей Скатарэнка. Набыць і галоўнае не баяцца прымяняць такі зонд, які садзейнічае вынослівасці маладняку, Сяргей Андруш заклікаў спецыялістаў усіх без выключэння сельгасарганізацый. Тут жа прысутным быў прадэманстраваны прафілакторый для індывідуальнага ўтрымання цялятак, змайстраваны па ўласнай распрацоўцы работнікаў філіялу з выкарыстаннем нескладаных і недарагіх матэрыялаў. Міхаіл Храмчанка звярнуў увагу на тое, што маладняк, які ў ім знаходзіцца, адметна выглядае, адпавядае вагавым узроставым нормам, што ўказвае на добры яго догляд.

Шмат увагі было ўдзелена пытанням раздою першацёлак. Ад таго, наколькі гэтыя мерапрыемствы будуць правільнымі, залежыць, колькі рагуля зможа даваць малака. Пра тое, як тэхналагічна граматна падыходзіць да раздою і як гэта робяць непасрэдна ў «Харчавіку», расказаў галоўны заатэхнік Міхаіл Бандарчук.

На пасяджэнні, якое адбылося ў заключнай частцы семінару, яго ўдзельнікі абмеркавалі вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за студзень-ліпень, выкананне задання па асемяненні і атрыманні прыплоду буйнарагатай жывёлы, задачы па аднаўленні статку, захаванасць маладняку ў раёне.

Застаецца спадзявацца, што пачутае і пабачанае падчас семінару, і ў асаблівасці станоўчы прыклад каманды «Харчавіку-Агра» — паглыбляцца ў праблему і дасягаць яе вырашэння — абавязкова пярэймуць і спецыялісты тых сельгасарганізацый, дзе да гэтага пакуль не даходзілі рукі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 737 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.