Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 21 Июль 2016 10:10

Пакланіцца праваслаўнай святыні

Чацвёрты год запар, пачынаючы з 2013-га, у бліжэйшы да 15 ліпеня выхадны дзень праваслаўныя вернікі ажыццяўляюць хрос­ны ход з Бабруйска да Гарбацэвічаў, каб схі­ліць галаву перад цудатворным Гарбацэвіцкім абразам Божай Маці, пабываць на свяце мясцовага Рызапаложанскага храма.

Сёлетні хросны ход прайшоў 16 ліпеня і быў асабліва людным. Нягледзячы на спякоту, жадаючых адмераць 12 кіламетраў ад Свята-Іверскага храма да гарбацэвіцкай святыні набралася нямала. Прычым, адважыліся на такое выпрабаванне — хто не першы раз, а хто ўпершыню — людзі розных узростаў, побач з дарослымі ішлі дзеці. На запытанне, што кожнага з іх паклікала ў няблізкую і нялёгкую дарогу, адказы давалі прыкладна аднолькавыя:
— Мяне завуць Галіна, мне 77 год. Да паломнікаў далучылася ў вёсцы Слабодка, дзе жыву. На дарогу выйшла загадзя і так хвалявалася, каб хаця не прапусціць хросны ход. Прайсціся пешшу з малітвай, разам з іншымі людзьмі — такая мілата для мяне, такі прыліў энергіі — не перадаць словамі. Адчуваеш далучэнне да Бога — і гэта надзвычай хвалююча.
— Я Наталля, прыехала спецыяльна з Мінску. Паклікала сюды нейкая неверагодная сіла. Паездку ўжо было адмяніла: надта балелі ногі, і дактары сказалі, што неабходна аперацыя. Але жанчына, якая сюды сёння таксама прыехала са мной, зрабіла мне масаж, і мае ногі зноўку сталі здаровымі — з лёгкасцю пераадолела немалую адлегласць. Бачу ў гэтым Божую мілату.

Па прыбыцці ў Гарбацэвічы ў царкве, нядаўна ўзведзенай на падмостках колішняга Рызапаложанскага храма, прайшла Боская Літургія, якую правялі настаяцелі Свята-Іверскага і Свята-Георгіеўскага храмаў г. Бабруйска. Пасля гэтага ўсе прысутныя далучыліся да святочнага канцэрта.

 

Удзельнікі хроснага ходу вярталіся дамоў хоць і стомленыя, але акрылёныя надзеяй, што іх малітва цудатворнаму абразу Гарбацэвіцкай Божай Маці пачута.

Па матэрыялах грмадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 739 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.