Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 14 Июль 2016 11:14

У раёне вызначыліся з лепшымі асемянатарамі

Хто з тэхнікаў-асемянатараў раённых сельгасарганізацый заслугоўвае таго, каб быць адзначаным з найлепшага боку, мець іншыя прэферэнцыі (пра іх ніжэй) — адказ на гэтае пытанне шукалі спецыялісты РУСВП «Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства» сумесна са спецыялістамі райсельгасхарчу падчас правядзення штогоднага раённага конкурсу работнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак.

Мерапрыемства прайшло ў мінулую пятніцу на базе Бабруйскага ААТ «Аграмашсервіс», падвядзенне вынікаў — у Хімоўскім СДК.

Кожнаму з удзельнікаў конкурсу — а іх сёлета было 18 — давялося вытрымаць тэарэтычны і практычны іспыты. У прыватнасці, прадэманстраваць журы вядзенне неабходнай дакументацыі, падрыхтоўку пункта штучнага асемянення да штодзённай работы, ацэнку семені пад мікраскопам і іншыя. Здавалася б — усё звыклае і адпрацаванае, чым «на аўтамаце» даводзіцца займацца штодня, аднак хвалявання, седзячы перад судзейскай калегіяй, не маглі пазбегнуць нават вопытныя спецыялісты, не кажучы пра моладзь. На агульны вынік конкурсу паўплываў і вызначальны паказчык у рабоце любога тэхніка-асемянатара — выхад цялят на 100 кароў. Лідзіруючыя пазіцыі па ім, як адзначыла начальнік Бабруйскага філіялу Магілёўскага племпрадпрыемства Раіса Кавалёва, трымаюць Таццяна Фаміна з ААТ «Неўскі-Агра» і Міхаіл Бародзіч з філіялу «Агракамбінат КХП». Зрэшты, менавіта Міхаіл Міхайлавіч, з улікам умоў конкурсу, і стаў яго пераможцам (на фота трэці злева). Т.М. Фаміна і В.У. Борах з ААТ «Саўгас Кісялевічы» падзялілі 2-е месца. Трэцяга ўдастоіліся Д.М. Матусевіч з філіялу «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», Т.А. Грабко з СВК «Гігант» і Т.М. Косцева з ААТ «Міхалёўская Ніва».

Падводзячы вынікі мерапрыемства, старшыня журы — начальнік біялагічнага аддзела Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Г.П. Савіна падзякавала канкурсантам за іх нялёгкую, але такую значную ў ланцугу жывёлаводчай вытворчасці працу, пажадала ўсім здароўя і дабрабыту і выказала спадзяванне, што наступныя паўгода стануць у іх рабоце больш плённымі. «Вядома ж, не ўсё залежыць выключна ад вас, — адзначыла старшыня журы, — аднак і многае. Хачу папрасіць, каб кожны ўсведамляў гэтую значнасць і разам з іншымі работнікамі галіны прыкладваў усе намаганні для нарошчвання аб’ёмаў сельгаспрадукцыі».

Як і ў любым конкурсе, не абыйшлося без узнагароджванняў. Уладальнікі прызавых месцаў — 6 чалавек — былі адзначаны каштоўнымі падарункамі Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК. Апошнія ўручыў старшыня райкама Сяргей Феднеў. Але і гэта яшчэ не ўсё. У адпаведнасці з умовамі конкурсу, кожны з пераможцаў штомесячна, на працягу года (да наступнага такога мерапрыемства) будзе мець грашовую даплату. За 1 месца — 25% ад заробку, за 2 — 20%, за 3 — 15%. Так што, згадзіцеся, ёсць за што паспаборнічаць і ёсць для чаго шліфаваць сваё прафесійнае майстэрства.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 778 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.