Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 11 Июль 2016 10:55

Удастоена спецыяльнай прэміі санітарка Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Кацярына Огаль

Каля 50 спецыялістаў з ліку моладзі, якія працуюць у сацыяльнай сферы, сталі лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама. Сярод іх — прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, культуры, спорту, турызму, сацыяльнай абароны, сродкаў масавай інфармацыі. Цырымонія ўзнагароджання, падчас якой лаўрэаты былі адзначаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ў памеры 50 базавых велічынь, прайшла 29 чэрвеня ў абласным цэнтры творчасці ў Магілёве.

Прыемна адзначыць, што ў намінацыі «Сацыяльная абарона насельніцтва» спецпрэміі ўдастоена санітарка Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Кацярына Огаль.

Кацярыне 31 год. Разам з мужам яны выхоўваюць траіх дзяцей. Жывуць ў в. Лекерта. У Каменскім доме-інтэрнаце жанчына працуе на працягу 8 год. У абавязках работніцы — догляд за людзьмі, якія ў інтэрнаце пражываюць. Гэтая работа, як адзначае Кацярына, ёй падабаецца, хоць і патрабуе немалой выкладкі. Усведамленне таго, што ад яе падыходу да працы залежыць утульнасць пражывання хворых, якія, па словах Кацярыны, нагадваюць дзяцей, дае натхненне выконваць даручанае бездакорна. Пра сумленныя адносіны Кацярыны Огаль да працы мы пачулі і ад кіраўніцтва ўстановы. Лаўрэата высокай прэміі там ахарактарызавалі як чулага і спагадлівага чалавека, працавітага і адказнага работніка, гатовага падтрымаць любую добрую ініцыятыву, падзяліцца душэўнай цеплынёй з іншымі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 790 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.