Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 08 Июль 2016 14:30

Лета будзе яркім і бяспечным!

Надыйшло лета — а значыць, прыйшоў час як мага лепш падрыхтавацца да канікулаў. Як правесці летнія канікулы і зрабіць так, каб кожны дзень аставіў у памяці яркія ўражанні? Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі арганізавалі вольны час дзяцей і падлеткаў праз кнігу, чытанне. Створана комплексная сістэма па стымуляванню чытання дзяцей летам — праграма летніх чытанняў «Кніжныя сцяжынкі лета». Праграма была апрабавана на тэатралізаваным дзіцячым свяце «Мы дзеці твае, любімы наш горад Бабруйск!», якое адбылося на базе ДУК «Парк культуры і адпачынку» г. Бабруйска.

Адзін з пунктаў праграмы — заняткі ў Школе асцярожнасці «Кнігавічка».

7 ліпеня 2016 года на базе ДУА «Аздараўленчы лагер «Бабраня-2010» супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі і КУП «Бабруйсккіно» быў арганізаваны Дзень бяспечных паводзін «Лета будзе яркім і бяспечным». Мэта мерапрыемства — сфарміраваць у дзяцей навыкі бяспечнай жыццядзейнасці, садзейнічаць развіццю асцярожнасці, увагі, уменню знаходзіць бяспечны выхад нават з самых складаных сітуацый. Праграму дня склалі:
— гадзіна карысных парад «Каб гульні былі ў радасць»;
— выстава-рэкамендацыя «Школа асцярожнасці «Кнігавічка»;
— конкурсная праграма «Па лабірынтам бяспекі»;
— прэм’ера часопіса «Юный спасатель»;
— мультымедыяфільм «Урокі цётачкі Савы»;
— летнія падарункі-буклеты «Урокі бяспекі ад Філі і яго сяброў», «Правілы паводзін у лесе», «Што рабіць, калі...».

 

Намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі
ДУК «ЦБС Бабруйскага раёна» Галіна Буткевіч

Прочитано 835 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.