Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 06 Июль 2016 13:32

Здейснiлася мара 14-гадовага юнака з аграгарадка Кавалі пабачыць сталiчны парад 3 ліпеня

У сталіцы 3 ліпеня найбольш значнай падзеяй па традыцыі стаў парад. Паглядзець на гэтае відовішча не па тэлевізары, як у мінулыя гады, а знаходзячыся непасрэдна на трыбунах, побач з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, іншымі заслужанымі жыхарамі рэспублікі, змог сёлета і 14-гадовы Максім Пракоф’еў з аграгарадка Кавалі.

Максім — інвалід з дзяцінства. Паглядзець сталічны парад увачавідкі было яго даўняй марай. Аднак з-за абмежаваных магчымасцяў хлопчыка дзядуля, у якога Максім на выхаванні, не адважваўся здзейсніць унукаву мару: занадта шматлюднае мерапрыемства.

Але мары на тое і існуюць, каб людзі імкнуліся да іх здзяйснення. Пра сваю Максім сёлета напісаў Прэзідэнту краіны і быў пачуты —на ягонае і дзедава імя прыйшло запрашэнне на святочны парад у Мінск з указаннем дакладных месцаў на трыбунах.

— Эмоцыі зашкальваюць, — дзеліцца Максім. — Спадабалася ўсё: урачыстасць мерапрыемства, віншавальныя словы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са святам. Вядома ж, незабыўнае ўражанне пакінуў сам парад ваеннай тэхнікі, плац-парад, паказальныя выступленні ваеннай авіацыі, роты Ганаровай варты. Нашыя месцы былі ў другім радзе, непадалёк ад трыбуны Прэзідэнта, так што Аляксандра Рыгоравіча бачыў добра. Ды і ўвогуле зручна было за ўсім назіраць, рабіць фотаздымкі. Па праўдзе сказаць, дагэтуль не верыцца, што мая мара здзейснілася. Надзвычай удзячны і Прэзідэнту, і ўсім, хто гэтаму садзейнічаў.

Мы, у сваю чаргу, пажадалі Максіму, каб і іншыя яго мары (а яны ў падлетка, вядома ж, ёсць) таксама абавязкова збыліся і каб на ягоным шляху сустракаліся толькі добрыя людзі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 849 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.