Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 20 Июнь 2016 11:47

Сустрэчы з вяскоўцамі

Дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у раёне ў чацвер на мінулым тыдні. Падчас яго 11 інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама наведалі працоўныя калектывы сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

Асноўнай тэмай размовы сталі дэнамінацыя беларускага рубля, якая пачнецца 1 ліпеня сёлетняга года, мэты і механізм яе правядзення. Увага работнікаў раённых арганізацый і сяльчан была таксама акцэнтавана на такіх актуальных пытаннях, як папярэджанне вытворчага траўматызму, прыватызацыя жылля, да заканчэння якой засталося ўсяго некалькі тыдняў.

Як і ў папярэднія разы, некаторыя вяскоўцы выкарысталі сус­т­рэчу з прадстаўнікамі ўлады, каб атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні. Апошнія датычыліся вывазу цвёрдых бытавых рэшткаў, рамонту дарог, зносу аварыйных дрэваў. Адказы на асобныя з іх былі дадзены непасрэдна падчас дня інфармавання, іншыя накіраваны ў кампетэнтныя органы для вывучэння. Адказы на іх будуць дадзены адрасатам у пісьмовым выглядзе ў вызначаны заканадаўствам тэрмін. На фота: група № 1 падчас сустрэчы з калектывам ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты “Трыбуна працы”

Прочитано 1576 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.