Гэтым часам, як паведамілі ў дзяржаўнай установе па насенневодстве, каранціну i ахове раслін, у гаспадарках актыўна вядзецца хімпраполка яравых зерневых культур. У цэлым па раёне ўжо прапалолі 80 працэнтаў пасеваў. Прыкпадна столькі апрацавана i бульбы. Працягваецца (40 працэнтаў) хімпраполка кукурузы. Што да яравога рапсу, то на iм дадзеныя работы ўжо выкананы. Цалкам — прычым, двойчы, прапалолі цукровыя буракі.
Сярод асноўных работ па ахове раслін на гэты час таксама i фунгіцыдная ix апрацоўка супраць хвароб. На aзімым рапсе гэтыя работы завяршаюцца (апрацавана 80 працэнтаў плошчаў). Пачалася фунгіцыдная апрацоўка азімых зерневых культур.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»