3 25 ц к.адз. травянога корму, якія неабходна нарыхтаваць сёлета на адну ўмоўную галаву жывёлы, каб забяспечыць якасную зімоўку, 1 ц к.адз. ужо нарыхтаваны.
Касьбой траў першым укосам займаюцца ўсе без выключэння сельгасарганізацыі. Прычым, у ААТ «Саўгас Кісялевічы», філіяле «Варатынь» РУП «БЗТДіА» i СВК «Гігант» на раніцу 31.05.2013г. трэць плошчаў ужо была скошана. 23 працэнты ад неабходнага скасілі ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік». Астатнім варта парупіцца.
Першае ў гэтым сезоне сена нарыхтавалі механізатары ААТ «Саўгас Кісялевічы». А вось сянажную масу нарыхтоўваюць многія, прычым, актыўней астатніх — у ААТ «Аграмашсервіс» i СВК «Гігант».
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»