У раённым этапе гульні сёлета прынялі ўдзел 10 каманд. Падлеткі ўдзельнічалі ў аперацыі «Снайпер», спаборнічалі ў мнагабор’і «Алімпійскі залік», конкурсах «Строя і песні», ваенна-патрыятычнай віктарыне, прысвечанай Дню Перамогі«, конкурсе «Баявы лісток».
Па выніках раённай «Зарніцы» 1-е месца заняла каманда Брожскай СШ, 2-е — Цялушскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ», на 3-м месцы — каманда Хімоўскага ВПК.
Дзякуем удзельнікам і віншуем пераможцаў!
Вераніка ПАДАЛЯК, старшыня раённага Савета ГА «БРПА»