Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 22 Апрель 2016 09:22

Валерый Квілорыя - пісьменнік дабрадзей для ўсіх дзяцей

У чацвер 21 красавіка ў ДУА"Міхалёўскі ВВК Д/С-СШ Бабруйскага раёна" прайшла творчая сустрэча з дзіцячым пісьменнікам, дабрачынцам, выдаўцом і аўтарам вясёлых і неверагодных гісторый для дзяцей. На сустрэчу былі запрошаны вучні малодшага школьнага ўзросту.

Пісьменнік па-майстэрску авалодаў увагай школьнікаў, бо цікава і эмацыянальна раказваў пра прыгоды сваіх літаратурных герояў. Усе гісторыі не толькі смешныя, цікавыя і займальныя, але, што немалаважна, вучаць дзяцей дабрыні, спагадзе, сумленнасці і справядлівасці. Шмат яго кніг напісаны ў стылю фантастыкі, але, як сцвярджае аўтар, іх аснова- рэальныя падзеі, якія ён запазычыў, вывучаючы неапазнаныя з’явы і гісторыю. Валерый Квілорыя пазнаёміў дзяцей з новымі творамі іншых аўтараў, адказаў на шматлікія пытанні і запрасіў школьнікаў дасылаць свае літаратурныя творы на сайт пісьменніка.

 

У гэты ж дзень Валерый Тамазавіч наведаў прытулак ДУА «Бабруйскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», дзе таксама сустрэўся з дзецьмі і падарыў ім бібліятэку сваіх кніг. Хочацца адзначыць, што пісьменнік другі год запар прымае ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і перадае дзецям Бабруйшчыны цікавыя і прыгожа аформленыя кнігі.

 

Напрыканцы мерапрыемства, кожны з ўдзельнікаў дзівоснага падарожжа атрымаў ад бібліятэкараў цэнтральнай раённай бібліятэкі прыгожа ілюстраваны буклет з запрашэннем прачытаць кнігі Валерыя Квілорыя ў бібліятэках раёна.

ДУК «ЦБС Бабруйскага раёна»

Прочитано 1237 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.