Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 05 Апрель 2016 16:28

У Бабруйскім раёне праклалі першую баразну

Сёлета ў раёне адноўлена традыцыя святкавання пасеву “Першай баразны” у новым сельскагаспадарчым годзе. Мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў мінулую пятніцу на полі філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” паблізу вёскі Заглыбокае, дзе перадавы механізатар гаспадаркі Дзмітрый Кунец на трактары МТЗ-3022 у звязцы з агрэгатам АПД 6Д сеяў адналетнікі.

Прыняўшы каравай з ураджаю мінулага года, старшыня райвыканкама Аляксандр Осіпаў заакцэнтаваў увагу прысутных на значнасці пасяўной кампаніі, адзначыў, што ад таго, як сельгасвытворцы спрацуюць увесну, залежыць тое, якім будзе ўраджай па восені і наколькі паспяховым будзе год. Кіраўнік раёна агучыў пастаўленыя перад раслінаводамі задачы і падкрэсліў, што, каб іх ажыццявіць, неабходна прыкласці ўсе намаганні для таго, каб сяўба прайшла якасна, зерне ў глебу было пакладзена своечасова, у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Аляксандр Васільевіч павіншаваў прысутных з засеўкамі і выказаў спадзяванне, што надвор’е сёлетняга года будзе больш спрыяльным, чым у папярэднім. Ураджайнага году земляробам раёна пажадалі таксама старшыня Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В.Э. Гейдэль, дырэктар ААТ “Чырвоны харчавік” С.А. Анюхоўскі, настаяцель Свята-Георгіеўскага храма ў Бабруйску Генадзь Вейга. Па царкоўнай традыцыі бацюшка прачытаў малітву на добры ўраджай, акрапіў святой вадой земляробаў і зямлю, куды павінна было легчы першае насенне.

Нягледзячы на тое што сяўба ў раёне ажыццяўляецца сучаснай высокапрадукцыйнай тэхнікай, пракладка першай баразны была стылізавана пад мінуўшчыну, так, як гэта рабілі нашыя продкі. У глебу былі ўваткнуты вербавыя галінкі, якія, лічыцца ў народзе, здольныя абараніць зямлю ад непагадзі: засухі, шквалістага ветру і праліўных дажджоў. Каб будучы ўраджай быў багатым, перш чым прыступіць непасрэдна да сяўбы, на раллю ўсклалі вянок з кветак і калосся, завіты па заканчэнні леташняга жніва. Пасля гэтага прыбраныя ў святочнае адзенне мужчыны, сярод якіх і зусім яшчэ падлетак, узяўшы ў рукі насенне, сталі засяваць поле. За сейбітамі, за ўпрыгожаным у рознакаляровыя стужкі канём, пайшоў араты з бараной. А жанчыны ў той час, таксама ў святочных строях (за іх былі ўдзельніцы народнага ансамбля народнай песні “Пярэзвы” раённага Цэнтра культуры) спявалі засеўныя песні, услаўляючы нялёгкую працу земляробаў і просячы ў прыроды спагады.

 

Назіраючы за гэтым, упэўнена, не было ніводнага чалавека, каго б дадзенае відовішча не захапіла і не ўсхвалявала. Пасля засушлівага мінулага года і цяжкасцяў, з якімі раёну давялося сутыкнуцца, упэўнена, кожны з тых, хто прысутнічаў на свяце “Першай баразны”, у словах і думках быў разам з земляробамі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты "Трыбуна працы"

Прочитано 911 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.