Надыйшоў час хімпраполак яравых культур. Да іх прыступілі літаральна ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна. Яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры, як паведамілі ў дзяржаўнай установе па насенневодстве, каранціну і ахове раслін, у цэлым па раёне на гэты час апрацаваны ад пустазелля на плошчы 1810 га. Вядуцца таксама хімпраполкі цукровых буракоў і іншых караняплодаў. Уносяцца гербіцыды пад бульбу.
Што да азімых культур, то догляд за імі таксама вядзецца: на гэты час цалкам праведзена апрацоўка азімага рапсу супраць шкоднікаў, на запланаваныя плошчы азімых зерневых унесены рэгулятары росту.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»